Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Ліс 2012

У Беларусі зняты ўсе абмежаванні па прыватызацыі -Мясніковіч

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі зняты ўсе абмежаванні па прыватызацыі. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на пленарным пасяджэнні ў рамках Беларускага інвестыцыйнага форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Любое прадпрыемства можа быць прыватызавана", - сказаў прэм'ер-міністр.

"Па даручэнню Прэзідэнта ўрад зняў усе абмежаванні на прыватызацыю прадпрыемстваў дзяржаўнай уласнасці, - сказаў Міхаіл Мясніковіч. - Любое прадпрыемства можа быць прыватызавана".

Пры гэтым, падкрэсліў прэм'ер-міністр, трэба дакладна разумець: "Галоўнае - не грошы, выручаныя ад прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці. Ключавым пытаннем з'яўляецца далейшае развіццё з выкарыстаннем новых тэхналогій, прыцягненнем інвестыцый, інтэграцыяй у сусветную эканоміку".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі