Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Apr 2013

У Беларусі зацверджаны 49 важнейшых інвестпраектаў, якія будуць рэалізаваны ў 2013 годзе

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі зацверджаны пералік з 49 важнейшых інвестыцыйных праектаў, прадугледжаных да рэалізацыі ў 2013 годзе. Гэта рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 24 красавіка 2013 года нумар 310, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Агульная патрэбнасць ва ўнутраных і знешніх інвестыцыях для рэалізацыі 49 інвестпраектаў у бягучым годзе складае амаль Br9 трлн. З іх Br7,452 трлн. складуць унутраныя інвестыцыі, у тым ліку больш за Br5,7 трлн. - крэдытныя рэсурсы. Знешнія інвестыцыі складуць Br1,543 трлн.

Сярод важнейшых інвестпраектаў, што рэалізуюцца на прадпрыемствах Міністэрства прамысловасці, - стварэнне магутнасцей і павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці і рэалізацыі кар'ерных самазвалаў грузападымальнасцю 90-450 т у ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг". На гэтыя мэты ў 2013 годзе павінна быць накіравана Br205,9 млрд. унутраных і Br358 млрд. знешніх інвестыцый.

На вытворчасць высокадакладнага, высокатрывалага чыгуннага ліцця ў холдынгу "Мінскі маторны завод", што будзе створана да 2017 года, у бягучым годзе накіруюць Br91,6 млрд. унутраных сродкаў, у тым ліку крэдытных.

У ААТ"БМЗ" - кіруючая кампанія холдынга "Беларуская металургічная кампанія" будуецца драбнасортны драцяны стан. Там аб'ём фінансавання ў 2013 годзе складзе Br2,1 трлн. унутраных і знешніх рэсурсаў.

На абнаўленне рухомага саставу Беларускай чыгункі спатрэбіцца ў гэтым годзе Br2,572 трлн.

Таксама намечаны важнейшыя інвестпраекты на 2013 год і па іншых галінах прамысловасці.

Кантроль за выкананнем гэтай пастановы ўскладзены на намеснікаў прэм'ер-міністра Беларусі па курыруемых імі напрамках. Таксама назначаны адказныя за выкананне праектаў - з ліку прадстаўнікоў міністэрстваў, канцэрнаў, аблвыканкамаў. У двухмесячны тэрмін будзе падрыхтаваны і ўнесены ў Савет Міністраў праект нарматыўнага прававога акта аб кампенсацыі ў 2013 годзе юрыдычным асобам, уключаным у пералік і рэалізуючым інвестыцыйныя праекты на ўмовах конкурснага размяшчэння, часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі