Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Снж 2009

У Беларусі закладваюцца прававыя асновы стварэння і функцыянавання холдынгаў

29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 660 "Аб некаторых пытаннях стварэння і дзейнасці холдынгаў у Рэспубліцы Беларусь". У адпаведнасці з дакументам закладваюцца прававыя асновы стварэння і функцыянавання холдынгаў на тэрыторыі Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта краіны.

Уводзіцца паняцце холдынгу як аб'яднання камерцыйных арганізацый, у якім адзін з удзельнікаў (кіруючая кампанія холдынгу) або ўласнік мае магчымасць аказваць уплыў на рашэнні, што прымаюцца іншымі ўдзельнікамі (даччынымі кампаніямі холдынгу).

Вызначаюцца патрабаванні да складу ўдзельнікаў холдынгу, умовы ўтварэння кіруючай кампаніі холдынгу, парадак рэгістрацыі холдынгу ў цэлым, а таксама парадак уключэння і выключэння камерцыйных арганізацый адпаведна ў склад і са складу холдынгу.

Акрамя таго, устанаўліваецца забарона на стварэнне і дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь холдынгаў, якія маюць на мэце манапалізацыю вытворчасці і рэалізацыі тавараў, абмежаванне або ўстараненне канкурэнцыі, ушчамленне законных інтарэсаў спажыўцоў.

З прыняццем гэтага ўказа ствараюцца ўмовы для арганізацыі празрыстых з фінансавага пункту гледжання структур, якія кансалідуюць прыбытак, атрыманы ад дзейнасці прадпрыемстваў холдынгу з дзяржаўным удзелам, і пераразмеркавання яго для рэалізацыі камерцыйных, вытворчых і сацыяльных праграм.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі