Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Jul 2012

У Беларусі за студзень-май суадносіны экспарту і аб'ёму прамвытворчасці ўзраслі да 65 працэнтаў

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі за студзень-май 2012 года суадносіны экспарту і аб'ёму прамысловай вытворчасці ўзраслі да 65 працэнтаў, што адпавядае ўстаноўленаму прагнозу на бягучы год. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Для параўнання: у студзені-маі 2011 года суадносіны экспарту і аб'ёму прамысловай вытворчасці складалі 54 працэнты, у студзені-красавіку 2012 года - 63,3 працэнта. Гэты прагнозны паказчык упершыню ўведзены ў Беларусі ў 2012 годзе, ён даводзіцца да ўсіх галіновых міністэрстваў і канцэрнаў, каб на экспарт пастаўлялася ў цэлым па рэспубліцы не менш як 65 працэнтаў вырабленай прадукцыі.

Паводле даных Белстата, за студзень-май 2012 года ў канцэрне "Белнафтахім" (з улікам экспарту нафты і нафтапрадуктаў арганізацый, якія не ўваходзяць у склад канцэрна) суадносіны экспарту і аб'ёму прамысловай вытворчасці дасягнулі 111,6 працэнта пры прагнозе на год 95 працэнтаў. За мінулы год на гэты перыяд паказчык складаў 93 працэнты.

На прадпрыемствах Міністэрства прамысловасці за пяць месяцаў доля экспарту ў прамысловай вытворчасці складае 62,2 працэнта пры прагнозе на год 69 працэнтаў, у канцэрне "Белдзяржхарчпрам" - 37,1 працэнта пры прагнозе 35 працэнтаў, Мінсельгасхарчы - 41,1 працэнта (45 працэнтаў прагноз). Практычна па ўсіх міністэрствах і канцэрнах у студзені-маі бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года назіраецца павелічэнне паказчыка суадносін экспарту і аб'ёму вытворчасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі