Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Кст 2014

У Беларусі плануецца стварыць яшчэ адзін парк высокіх тэхналогій

27 кастрычніка, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Міжнародны фонд супрацоўніцтва і партнёрства Чорнага мора і Каспійскага мора (МФЧМКМ) плануе стварыць у Беларусі парк высокіх тэхналогій. Аб гэтым 25 кастрычніка на пасяджэнні Савета дырэктараў МФЧМКМ заявіў член Савета дырэктараў фонду Віталь Буздуган, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Плануецца, што на тэрыторыі парка будуць кластар у сферы нана-, фемта-, бія- і інфармацыйных тэхналогій, якія належаць да IV тэхналагічнага ўкладу, а таксама цэнтр калектыўнага карыстання даследчага, выпрабавальнага і вытворчага абсталявання. Першым пунктам у рэалізацыі дарожнай карты па стварэнні парка павінна стаць распрацоўка неабходнай нарматыўнай прававой базы. Чакаецца, што новая інавацыйная пляцоўка з'явіцца ў Мінскай вобласці.

Віталь Буздуган расказаў аб ужо рэалізаваных этапах праекта. Так, зарэгістравана ў якасці рэзідэнта Беларусі кіруючая кампанія будучага парка. Атрымана прынцыповая падтрымка кіраўніцтва шэрага краін, прадстаўленых у фондзе, ЕС, некаторых міжнародных венчурных карпарацый. Яны праявілі цікавасць да ўдзелу ў праекце і фінансаваннем, і інвестыцыямі, і з пункту гледжання развіцця навукі. Акрамя таго, прапрацаваны інструменты прыцягнення рэзідэнтаў, прынцыпы фінансавання і ўдзелу розных дзяржаў у праекце.

З будаўніцтва парка ў Беларусі фонд мае намер пачаць рэалізацыю свайго індустрыяльна-інавацыйнага праекта "Еўразійскія інавацыі". "Мы задумалі нашу праграму міжнародна размеркаванай. Пасля ўдачнага старту ў Беларусі мы будзем будаваць такія ж інавацыйныя платформы, такія ж паркі ў іншых дзяржавах фонду", - адзначыў член Савета дырэктараў МФЧМКМ.

Паводле слоў Віталя Буздугана, МФЧМКМ выбрала Беларусь для старту свайго праекта невыпадкова. Беларуская дзяржава ўдзяляе значную ўвагу забеспячэнню эфектыўнасці функцыянавання нацыянальнай эканомікі, прадастаўляе значныя падатковыя льготы для стымулявання інвестыцыйнай актыўнасці. Прадугледжана жорсткая адказнасць за нямэтавае выкарыстанне дзяржуласнасці. Немалаважна, што краіна актыўна ўдзельнічае ў развіцці інтэграцыйных працэсаў у СНД і АЭП.

25 кастрычніка на пасяджэнні ў Мінску Савет дырэктараў МФЧМКМ акрамя перспектыў праекта "Еўразійскія інавацыі" абмеркаваў тэмы павышэння эфектыўнасці дзейнасці фонду, наладжвання супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі і іншыя пытанні.

Міжнародны фонд супрацоўніцтва і партнёрства Чорнага мора і Каспійскага мора (МФЧМКМ) - гэта няўрадавая і некамерцыйная арганізацыя, створаная ў 2009 годзе ў Бухарэсце. Членамі Савета дырэктараў з'яўляюцца палітыкі, дыпламаты, вучоныя з Азербайджана, Албаніі, Беларусі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Грузіі, Ірана, Казахстана, Кіргізіі, Малдавіі, Расіі, Румыніі, Сан-Тамэ і Прынсіпі, Сербіі, Турцыі, Украіны, Харватыі, Чарнагорыі, Швейцарыі і ПАР.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі