Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Sep 2012

У Беларусі павысяць прывабнасць сектара інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій для інвестараў

12 верасня, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. У Беларусі распрацоўваюцца прапановы для ўрада па ўдасканаленню заканадаўства ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ) для павышэння інвестыцыйнай прывабнасці гэтага сектара эканомікі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам кіраўнік прадстаўніцтва Міжнароднай фінансавай карпарацыі ў Беларусі Макс Якуб, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Працуючы над павышэннем канкурэнтаздольнасці і інвестыцыйнай прывабнасці сектара інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, МФК аказала падтрымку ў стварэнні ініцыятыўнай групы прадстаўнікоў гэтага сектара. Удзельнікамі ініцыятыўнай групы сталі кіраўнікі вядучых беларускіх кампаній, якія працуюць у сферы ІКТ, прадстаўнікі зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў, бізнес-асацыяцый, эксперты. Цяпер у групу ўваходзіць каля 30 структур і іх колькасць будзе расці, упэўнены кіраўнік прадстаўніцтва МФК у Беларусі.

Сектар ІКТ у Беларусі перспектыўны, але пакуль яшчэ недастаткова развіты, адзначыў Макс Якуб. Трэба зрабіць умовы ў гэтай галіне максімальна прывабнымі для буйных ігракоў у сферы інвестыцый, падкрэсліў ён. "Ужо распрацоўваюцца прыярытэтныя напрамкі і рэформы. Ініцыятыўная група працуе", - паведаміў кіраўнік прадстаўніцтва МФК у Беларусі. Размова ідзе аб прапановах для ўрада па ўдасканаленню заканадаўства ў сферы ІКТ з мэтай павышэння інвестыцыйнай прывабнасці гэтага сектара эканомікі. Першыя вынікі гэтай работы плануецца прадставіць беларускаму ўраду гэтай восенню, пасля чаго стане зразумела, як будзе праходзіць далейшая работа ў гэтым напрамку.

Акрамя таго, у лістападзе ў час Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Мінску ўпершыню адбудзецца міжнародная канферэнцыя, прысвечаная пытанням прыцягнення замежных інвестыцый у сектар ІКТ у Беларусі. "МФК з'яўляецца адным з партнёраў гэтага мерапрыемства. У ходзе канферэнцыі ўдзельнікі абмяркуюць магчымыя крокі па павышэнню канкурэнтаздольнасці і інвестыцыйнай прывабнасці сектара ІКТ. Акрамя таго, прадстаўнікі беларускіх кампаній змогуць прадставіць замежным інвестарам свае інвестыцыйныя праекты", - паведаміў Макс Якуб.

Работа па паляпшэнню ўмоў для прыцягнення прамых замежных інвестыцый у Беларусь з'яўляецца найбольш аб'ёмным кампанентам кансультатыўнай дзейнасці МФК. Тут карпарацыя факусіруецца на такіх аспектах, як аптымізацыя інвестыцыйнага заканадаўства (найперш, работа над праектам закона "Аб інвестыцыях"), развіццё патэнцыялу Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі па прыцягненню прамых замежных інвестыцый, а таксама развіццё механізмаў дзяржаўна-прыватнага дыялога для павышэння інвестыцыйнай прывабнасці асобных галін эканомікі Беларусі (цяпер гэта работа вядзецца ў сектары ІКТ).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі