Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Aug 2014

У Беларусі намалочаны восьмы мільён тон збожжа

8 жніўня, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Беларускія аграрыі намалацілі восьмы мільён тон збожжа, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання. Такім чынам, хлебаробы ўжо літаральна за крок ад рэкорднага ўраджаю.

Як паведамлялася раней, сёлета краіна разлічвае сабраць больш за 9 млн т збожжа ў свірнавай вазе (гэта амаль на 2 млн т больш, чым у мінулым годзе). Паводле даных на раніцу 8 жніўня, намалот у цэлым па рэспубліцы перасягнуў ужо 8 млн 165 тыс. т. Пры гэтым убрана каля 85 працэнтаў плошчы. У 2013 годзе на гэту дату ў засекі было засыпана ўсяго каля 5 млн 40 тыс. т збожжа.

У разрэзе рэгіёнаў лідарам з'яўляецца Мінская вобласць, доля якой у агульным караваі на сёння - 1 млн 966 тыс. т. З улікам таго, што тут не ўбраны яшчэ 12 працэнтаў плошчаў, цэнтральны рэгіён перасягне пастаўленую для яго планку на гэты год у 2 млн т збожжа. Амаль 1,5 млн т збожжа намалацілі ў гаспадарках Гродзенскай вобласці. Тут убрана крыху больш за 86 працэнтаў плошчаў, пры гэтым рэгіён ужо ўстанавіў новы для сябе рэкорд: да гэтага максімальны рэзультат крыху большы чым 1,2 млн т збожжа быў у 1992 годзе.

Практычна на адным узроўні ідуць аграрыі Брэсцкай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей - тут намалочана 1 млн 355 тыс. т збожжа, 1 млн 267 тыс. т і 1 млн 246 тыс. т адпаведна. Менш за ўсё збожжа ўбрана ў Віцебскай вобласці - крыху больш за 838 тыс. т. Рэгіён уключыўся ў жніво пазней за ўсіх, на сёння збожжа тут убрана толькі з 62 працэнтаў плошчаў.

Як адзначылі ў Мінсельгасхарчы, у гэтым годзе ўсе рэгіёны прыбавілі ва ўраджайнасці - хтосьці ў большай ступені, хтосьці ў меншай. У цэлым па рэспубліцы яна на 6,2 ц перавышае мінулагодні паказчык і складае 39,7 ц/га. Як раней падкрэсліваў кіраўнік сельскагаспадарчага ведамства Леанід Заяц, такія высокія вынікі, як сёлета на жніве, павінны стаць заканамернасцю.

У лік дзяржзаказу аграрыямі пастаўлена 830 тыс.т збожжа, што складае крыху больш за 70 працэнтаў да плана.

На тое, каб завяршыць уборку ў тэрмін, гаспадаркам рэспублікі застаецца роўна тыдзень - Мінсельгасхарчам пастаўлена задача справіцца да 15 жніўня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі