Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Крс 2014

У Беларусі да канца 2014 года будуць функцыянаваць восем АЗС на сонечнай энергіі

4 красавіка, Гомель /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. Найбуйнейшы ў краіне аператар рознічнага гандлю нафтапрадуктамі аб'яднанне "Беларуснафта" плануе ў бягучым годзе ўдвая павялічыць колькасць аўтазаправачных станцый, якія працуюць на сонечнай энергіі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

Такім чынам, у фірменнай сетцы аб'яднання будзе восем сонечных АЗС, іх месцазнаходжанне выбрана такім чынам, каб яны існавалі ў кожнай вобласці рэспублікі.

У канцы сакавіка спецыялісты "Беларуснафты" ўвялі ў эксплуатацыю чарговы аб'ект, на якім выкарыстоўваецца энергія сонца, у Лепелі. Энергія тут выпрацоўваецца з дапамогай фотаэлектрычнай станцыі магутнасцю 10 кВт - гэта 40 фотапанэляў, устаноўленых на даху навеса над палівараздатачнымі калонкамі. Батарэі выпрацоўваюць энергію нават пры воблачнасці, але ў меншым аб'ёме.

Усяго ў 2014 годзе ў сістэме нафтапрадуктазабеспячэння "Беларуснафты" намечана мадэрнізаваць 15 аўтазаправачных комплексаў. Для параўнання: у мінулым годзе рэканструявана шэсць аб'ектаў. Таксама запланавана пабудаваць 18 новых АЗС.

Будаўніцтва АЗС, якія працуюць на сонечных батарэях, з'яўляецца адным з напрамкаў работы беларускіх нафтавікоў па энергазберажэнні. У мінулым годзе, напрыклад, тут было рэалізавана 17 мерапрыемстваў па зніжэнні расходу энерганосьбітаў, эфект ад якіх прынёс эканомію 8 тыс. т умоўнага паліва.

Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін, у тым ліку Расіі, Украіны, Венесуэлы і некаторых іншых краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі