Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Снж 2014

У Беларусі будзе аказана падтрымка экспарцёрам, якія гандлююць з Расіяй

11 снежня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Дзяржава акажа падтрымку экспарцёрам, якія гандлююць з Расійскай Федэрацыяй, у сувязі з існуючай там часовай сітуацыяй. Такую задачу паставіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па актуальных пытаннях развіцця эканомікі, паведаміў журналістам па выніках нарады памочнік Прэзідэнта Кірыл Руды, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На нарадзе ўрад, Нацыянальны банк і Адміністрацыя Прэзідэнта далі ацэнку бягучай сітуацыі, якая складваецца на знешніх рынках.

Паводле слоў Кірыла Рудага, "асаблівая ўвага была ўдзелена расійскаму рынку, дзе склалася часовая сітуацыя, калі курс расійскага рубля змяняецца хутка, а цэны за ім не паспяваюць". Безумоўна, гэта ўплывае на беларускіх экспарцёраў. Пры гэтым Кірыл Руды звярнуў увагу, што ў Беларусі доля экспарту ў Расію складае ўсяго 40 працэнтаў. "У прынцыпе, як дакладвае ўрад, сітуацыя кантралюемая. Больш таго, за дзесяць месяцаў гэтага года скараціліся дэбіторская запазычанасць і запасы гатовай прадукцыі на складах. Скарачэнне склала каля $1 млрд", - сказаў ён.

"Гэта сітуацыя часовая на расійскім рынку, і чакаецца, што, хутчэй за ўсё, у бліжэйшы час у Расіі можа адбыцца інфляцыйны ўсплёск, і гэта дасць магчымасць часткова кампенсаваць тыя цяжкасці, якія ўзніклі ў экспарцёраў", - адзначыў памочнік Прэзідэнта Беларусі.

Па выніках нарады кіраўнік дзяржавы даў шэраг даручэнняў у сувязі з бягучай сітуацыяй. У прыватнасці, Прэзідэнт запатрабаваў больш актыўна дыверсіфікаваць экспарт. Адпаведныя задачы пастаўлены ўраду, Міністэрству замежных спраў, пасольствам і іх гандлёва-эканамічным службам. Як адзначыў Кірыл Руды, бізнес пачынае і сам рабіць пэўныя захады ў гэтым напрамку. Так, за студзень-верасень гэтага года тэмпы росту экспарту Беларусі ў трэція краіны (не ў Расію) перавышаюць як мінулагоднія паказчыкі, так і тэмпы росту гандлю ў Расію. "Тут роля ўрада заключаецца ў аказанні своечасовай падтрымкі, каб гэты рух падхапіць і дапамагчы перанакіраваць гандлёвыя патокі ў больш выгадныя краіны", - сказаў памочнік Прэзідэнта.

Аляксандр Лукашэнка таксама паставіў задачу па зніжэнні сабекошту на дзяржпрадпрыемствах і ў цэлым у дзяржапараце.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі