Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Лют 2014

Тыдзень дзяржаўна-прыватнага партнёрства пройдзе ў Беларусі

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тыдзень дзяржаўна-прыватнага партнёрства (ДПП) пройдзе 27-29 мая ў Мінску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

Чакаецца, што ў час тыдня будзе заснаваны Міжведамасны савет ДПП, прадстаўлены Нацыянальны інфраструктурны план (НІП) і метадалогія яго фарміравання, пройдзе семінар "Аўтсорсінг - першы крок да ДПП" і адбудзецца адкрытае абмеркаванне праекта закона аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве ў Беларусі.

Як растлумачыла кіраўнік сумеснага праекта ЕС/ПРААН і Міністэрства эканомікі "Умацаванне нацыянальнага патэнцыялу ў галіне прымянення механізмаў ДПП у Беларусі" Алена Дадзеркіна, "правядзенне такіх тыдняў з'яўляецца традыцыйнай практыкай для Вялікабрытаніі, Францыі, Канады і іншых краін, дзе ўжо дзесяцігоддзі выкарыстоўваюцца механізмы ДПП".

Цяпер ідзе актыўнае фарміраванне складу Міжведамаснага савета па ДПП на ўзроўні намеснікаў міністраў усіх зацікаўленых ведамстваў, якія адказныя за развіццё інфраструктуры ў Беларусі. У далейшым удзельнікі гэтага савета будуць прадстаўляць і развіваць праекты па развіцці інфраструктуры, неабходныя рэспубліцы для павышэння яе канкурэнтаздольнасці. "Стварэнне дарог, аэрапортаў, гасцініц, аб'ектаў прамысловай інфраструктуры ў першую чаргу аказвае ўплыў на развіццё эканомікі і рост ВУП, што паказаў вопыт, напрыклад, Сінгапура і іншых краін Азіі, якія дынамічна развіваюцца", - растлумачыла кіраўнік праекта.

Першапачатковы нацыянальны інфраструктурны план стане дарожнай картай неабходных Беларусі аб'ектаў, з дапамогай якой прыватныя інвестары змогуць убачыць і ацаніць свае магчымасці для ўдзелу ў стварэнні і эксплуатацыі аб'ектаў інфраструктуры. Метадалогія фарміравання гэтага плана распрацоўваецца з улікам нацыянальных асаблівасцей вядучымі брытанскімі экспертамі па ДПП з удзелам беларускіх вучоных. У Вялікабрытаніі праекты дзяржаўна-прыватнага партнёрства актыўна рэалізуюцца з 1992 года, цяпер там распрацаваны і ажыццяўляецца план дзяржаўна-прыватнай фінансавай ініцыятывы да 2020 года, у рамках якога рэалізуецца стварэнне каля трэці ўсіх інфраструктурных аб'ектаў каралеўства. "Зразумела, што нельга проста перанесці іх вопыт да нас без адаптацыі, таму метадалогія распрацоўваецца сумесна і будзе зацверджана Міжведамасным саветам", - расказала Алена Дадзеркіна.

Распрацоўка НІП і ў цэлым выкарыстанне механізмаў ДПП знайшлі адлюстраванне і ў адным з раздзелаў Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2030 года, якая распрацоўваецца пад кіраўніцтвам намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Пятра Пракаповіча.

Семінар па аўтсорсінгу таксама пройдзе з удзелам вядучых сусветных экспретаў, якіх прадаставіць Еўрапейская эканамічная камісія з членаў дзелавога савета, створанага для кансультавання краін, якія сталі на шлях развіцця. У гэты савет уваходзяць прадстаўнікі 30 буйнейшых кампаній у свеце, якія маюць шматгадовы вопыт рэалізацыі праектаў у фармаце ДПП.

Запланаванае адкрытае абмеркаванне праекта закона аб ДПП пройдзе таксама з удзелам міжнародных і беларускіх экспертаў, будуць разгледжаны і іншыя пытанні фарміравання нарматыўна-прававой базы новага для Беларусі фармату дзяржаўна-прыватнага супрацоўніцтва.

Добрым прыкладам развіцця ДПП з'яўляецца Харватыя, дзе за апошнія 6 гадоў з нуля змаглі стварыць інстытуцыянальную і заканадаўчую базу і ўжо рэалізуюць у рознай ступені гатоўнасці 24 інфраструктурныя праекты на карысць уласнай эканомікі. "Усе праекты Харватыі паспяховыя і паказальныя, узорна ў іх функцыянуюць Нацыянальны цэнтр ДПП і Кансультатыўны савет цэнтра, у якім прадстаўлены ўсе кіраўнікі вядучых міністэрстваў на ўзроўні намеснікаў міністраў", - расказала кіраўнік праекта. У сакавіку плануецца візіт прадстаўнікоў міністэрстваў і абласных адміністрацый Беларусі ў Харватыю для вывучэння вопыту ў ходзе падрыхтоўкі да Беларускага тыдня дзяржаўна-прыватнага партнёрства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі