Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Кст 2014

Турыстычны інфацэнтр Беларусі адкрыецца ў Туркменістане

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Турыстычны інфармацыйны цэнтр Беларусі адкрыецца ў Туркменістане. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Нацыянальным агенцтве па турызме Беларусі.

Дагавор аб стварэнні цэнтра падпісалі прадстаўнікі Нацыянальнага агенцтва па турызме і Беларуска-туркменістанскага гандлёвага дома, на базе якога ў Ашхабадзе ён будзе адкрыты.

Заключэнне дагавора стала адным з мерапрыемстваў азнаямленчага тура прадстаўнікоў турыстычнай індустрыі Беларусі ў Туркменістан 23 верасня - 1 кастрычніка, арганізаванага Дзяржаўным камітэтам па турызме гэтай краіны.

У час візіту беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у міжнароднай выстаўцы і турыстычнай канферэнцыі "Турызм і падарожжа" ў нацыянальнай турыстычнай зоне "Аваза". Як растлумачылі ў НАТ, у час мерапрыемства быў прадстаўлены нацыянальны стэнд Беларусі і прэзентаваны даклады аб турыстычным патэнцыяле краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі