У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Лют 2013

Турцыя зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Беларуссю ў галіне вытворчасці аўтакампанентаў

11 лютага, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. Турэцкі бізнес зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Беларуссю ў галіне вытворчасці аўтакампанентаў. Аб гэтым ішла размова ў Мінску на сустрэчы старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіла Мятлікава з прадстаўнікамі турэцка-беларускага дзелавога Савета, паведамілі БЕЛТА ў БелГПП.

Бакі абмеркавалі пытанні пашырэння сферы турэцка-беларускага ўзаемадзеяння. У прыватнасці, старшыня Савета, партнёр прыватнай юрыдычнай кампаніі прафесар Гюрсель Ангорэн адзначыў, што турэцкія кампаніі актыўна вядуць будаўніцтва розных аб'ектаў у Беларусі. Паводле яго слоў, турэцкі бізнес выказвае цікавасць да супрацоўніцтва ў галіне вытворчасці аўтакампанентаў для грузавых аўтамабіляў, трактароў, аўтобусаў, тралейбусаў, трамваяў.

Міхаіл Мятлікаў у сваю чаргу прапанаваў арганізаваць візіт прадстаўнікоў беларускіх прадпрыемстваў, таксама зацікаўленых у супрацоўніцтве ў гэтай сферы. Гюрсель Ангорэн выказаў гатоўнасць прыняць такую дэлегацыю ў Турцыі, а таксама арганізаваць візіт турэцкіх бізнесменаў у Беларусь. Старшыня БелГПП лічыць рацыянальным варыянтам сумясціць візіт беларускай дзелавой дэлегацыі з удзелам ў пасяджэнні турэцка-беларускага дзелавога Савета, запланаваным ў красавіку бягучага года ў Анкары.

Таксама Міхаіл Мятлікаў запрасіў прадстаўнікоў турэцкага бізнесу прыняць удзел у рэалізацыі праекта па будаўніцтву ў Мінску Цэнтра міжнароднага гандлю, які будзе ўключаць у сябе буйны выставачны комплекс, гасцініцу і бізнес-цэнтр.

Кіраўнік Беларускай гандлёва-прамысловай палаты прапанаваў намесніку старшыні Савета, генеральнаму дырэктару кампаніі "Япы Эндустры Меркезі" Барышу Анай, які прысутнічаў на сустрэчы, арганізаваць удзел турэцкіх кампаній у буйных будаўнічых выстаўках у Мінску ў сакавіку і верасні. Барыш Анай, кампанія якога займаецца арганізацыяй выставак у галіне будаўніцтва і будматэрыялаў, выказаў гатоўнасць на першым этапе садзейнічаць візіту бізнесменаў з Турцыі, якія займаюцца вытворчасцю будаўнічых матэрыялаў, на гэтыя выстаўкі, а ў далейшым і іх удзелу ў выставачных мерапрыемствах. Ён таксама запрасіў беларускія прадпрыемствы прыняць удзел у турэцкіх выстаўках у галіне будаўніцтва.

На сустрэчы таксама прысутнічаў памочнік гандлёвага прадстаўніка пасольства Турцыі ў Беларусі Седат Кючук. Ён запэўніў, што пасольства Турцыі будзе ўсяляк садзейнічаць рэалізацыі прапаноў, якія прагучалі на перагаворах, і далейшаму пашырэнню беларуска-турэцкіх дзелавых адносін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс