Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Jun 2010

Цікавасць польскіх кампаній да інвесціравання ў Беларусь расце

9 чэрвеня, Мінск /Наталля Вярбіцкая - БЕЛТА/. Цікавасць польскіх кампаній да інвесціравання ў Беларусь расце. Аб гэтым заявіла намеснік міністра эканомікі Польшчы Іаанна Стшэлец-Лабадзінская сёння на 14-м беларуска-польскім эканамічным форуме "Добрасуседства-2010", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыла Іаанна Стшэлец-Лабадзінская, усё больш польскіх кампаній праяўляюць цікавасць да інвесціравання ў Беларусь, у тым ліку ў банкаўскі і энергетычны сектар, у вытворчасць будматэрыялаў, у перапрацоўку сельгаспрадукцыі. Паводле яе слоў, сфера інвестыцыйных планаў Польшчы ў Беларусі распаўсюджваецца на многія сферы эканомікі, што ў сваю чаргу з'яўляецца вынікам праводзімай у краіне лібералізацыі.

Іаанна Стшэлец-Лабадзінская выказала надзею, што ў Беларусі і ў далейшым будуць паляпшацца ўмовы для інвестыцый, а таксама тое, што Мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана не пагоршыць, а палепшыць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Польшчы. Намеснік міністра таксама адзначыла, што ў сувязі з гэтым важна захаваць існуючыя ў беларускіх свабодных эканамічных зонах ільготы, у тым ліку адносна экспарту прадукцыі. Гаворачы аб беларуска-польскім супрацоўніцтве, Іаанна Стшэлец-Лабадзінская таксама звярнула ўвагу на тое, што бакам неабходна актывізаваць дыялог прыгранічных і мытных службаў, паколькі ёсць патрэбнасць аптымізаваць працэс перамяшчэння праз граніцы дзвюх краін.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі