11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь падпісала з Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці пагадненне аб стварэнні Цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый САІУ ў краіне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
У ведамстве расказалі, што дакумент быў падпісаны ў час сустрэчы пастаяннага прадстаўніка Беларусі ў Жэневе Юрыя Амбразевіча і генеральнага дырэктара Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Пятра Броўкіна з гендырэктарам САІУ Фрэнсісам Гары.
У час перагавораў дырэктар арганізацыі пазітыўна ацаніў супрацоўніцтва Беларусі з САІУ і прыняў запрашэнне наведаць Мінск у 2018 годзе.