Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Май 2014

Цэнтр дзяржаўна-прыватнага партнёрства створаны ў Беларусі

27 мая, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. Цэнтр дзяржаўна-прыватнага партнёрства (ДПП) створаны ў Беларусі, паведаміў сёння журналістам кіраўнік цэнтра Дзмітрый Беразоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэты інстытут павінен развіваць саму ідэю дзяржаўна-прыватнага партнёрства, укараняць яе ў эканамічную практыку. Дакументальна цэнтр быў створаны і працуе з 1 красавіка 2014 года, але яго афіцыйнае адкрыццё вырашылі прымеркаваць да правядзення ў Беларусі першага кангрэса, прысвечанага пытанням дзяржаўна-прыватнага партнёрства", - адзначыў Дзмітрый Беразоўскі.

Перадумоў для стварэння цэнтра было некалькі. Адна з іх - экспертная ацэнка гатоўнасці Беларусі для ўкаранення механізма ДПП, праведзеная ў 2012 годзе Еўрапейскай эканамічнай камісіяй ААН. "Вынікамі ацэнкі сталі шматлікія рэкамендацыі, асноўнай з якіх было менавіта стварэнне спецыялізаванай структуры, якая займалася б пашырэннем ідэй ДПП, аказвала падтрымку ў першую чаргу органам дзяржкіравання ў рэалізацыі праектнай дзейнасці. У міжнароднай практыцы такія структуры называюцца цэнтрамі дзяржаўна-прыватнага партнёрства", - растлумачыў ён.

Другой перадумовай стала рэалізацыя праекта ПРААН, адной з задач якога з'яўляецца стварэнне цэнтра ДПП і ўмацаванне яго патэнцыялу. "Гэта новая для краіны з'ява, а папярэдняя ацэнка экспертаў паказала, што ў органаў дзяржкіравання, якія непасрэдна будуць працаваць з гэтым механізмам, глыбокага разумення механізма няма і яго трэба развіваць. Таксама трэба развіваць разуменне і патэнцыял супрацоўнікаў, якія будуць укараняць гэты інструмент на практыцы", - адзначыў кіраўнік цэнтра.

Пасля вывучэння пэўнага вопыту міжнароднай практыкі работы інстытутаў развіцця ДПП Савет Міністраў Беларусі даў даручэнне па стварэнні гэтай структуры ў краіне.

Дзмітрый Беразоўскі растлумачыў, што цэнтр дзяржаўна-прыватнага партнёрства - гэта, перш за ўсё, дзяржструктура, якая прызначана аказваць падтрымку органам дзяржкіравання ў рэалізацыі інфраструктурных планаў і праектаў, грунтуючыся на прынцыпах ДПП. Гэта структура прызначана фарміраваць і забяспечваць неабходны патэнцыял для абгрунтавання, распрацоўкі, маніторынгу і ацэнкі рэалізацыі праектаў ДПП. "Перад цэнтрам пастаўлены шэраг задач: павышэнне патэнцыялу і ўзроўню ведаў па пытаннях ДПП сярод органаў дзяржкіравання і іншых зацікаўленых удзельнікаў гэтага працэсу, удзел у фарміраванні нацыянальнага інфраструктурнага плана, які павінен стаць асноўным механізмам, інструментам і пасылам для прыватнага партнёра, што прыдзе ў краіну і будзе ўкладваць грошы", - паведаміў кіраўнік цэнтра.

Таксама сярод задач - унясенне прапаноў па распрацоўцы праектаў падзаконаў, іх нарматыўных прававых актаў і рэгулятыўных норм, якія датычацца пытанняў аптымізацыі працэсаў развіцця ДПП. "І асноўная задача цэнтра - адказваць на запыты з боку органаў дзяржкіравання і прадастаўляць паслугі па падрыхтоўцы праектных прапаноў, пошуку прыватных партнёраў, правядзенні конкурсаў па адборы прыватнага партнёра для рэалізацыі праектаў ДПП, ажыццяўляць кантроль рэалізацыі праекаў, маніторынг іх выканання і постпраектнай дзейнасці", - паведаміў спецыяліст.

Цэнтр ДПП уваходзіць у структуру Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства экномікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі