Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Mar 2014

Транзітны патэнцыял Беларусі будзе прадстаўлены на міжнароднай выстаўцы ў Парыжы

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская чыгунка прыме ўдзел у буйнейшай міжнароднай выстаўцы SITL Europe, якая пройдзе з 1 па 4 красавіка ў Парыжы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БЧ.

Беларускую чыгунку будзе прадстаўляць на выстаўцы дзяржаўнае прадпрыемства "Белінтэртранс - транспартна-лагістычны цэнтр" (БТЛЦ). Галоўныя задачы ўдзелу ў гэтым спецыялізаваным форуме - прадэманстраваць транзітны патэнцыял краіны, прадставіць транспартна-лагістычныя паслугі Беларускай чыгункі, уключаючы магчымасці БТЛЦ. "Таксама гэта дасць магчымасць сабраць неабходную інфармацыю аб стане еўрапейскага рынку транспартных паслуг для таго, каб выпрацаваць эфектыўную маркетынгавую сістэму БЧ па пытаннях захавання існуючых і прыцягнення дадатковых аб'ёмаў грузаў у міжнародных зносінах", - адзначылі ў прэс-службе.

Акрамя таго, на мерапрыемстве спецыялісты БЧ раскажуць удзельнікам і наведвальнікам выстаўкі аб правядзенні і магчымасці ўдзелу ў 2014 годзе ў штогадовай міжнароднай выстаўцы "Транспарт і лагістыка-2014", якая пройдзе 7-9 кастрычніка ў Мінску.

У Беларускай чыгунцы лічаць, што ўдзел у выстаўцы SITL Europe - добрая магчымасць прадставіць перад грузаўладальнікамі і вядучымі транспартнымі кампаніямі патэнцыял БЧ і ўзмацніць яе пазіцыі на рынку транспартных паслуг. Гэта спецыялізаванае штогадовае мерапрыемства ў галіне транспарту і лагістыкі, у якім прымаюць удзел еўрапейскія грузаадпраўшчыкі. На выстаўцы будуць прадстаўлены сучасныя тэхналогіі грузаперавозак усіх відаў транспарту, дэманстрацыя найноўшых дасягненняў у галіне стварэння сістэм лагістыкі, транспартнага абслугоўвання, аўтаматызацыі і механізацыі складскіх і пагрузачна-разгрузачных работ, вытворчасць спецыяльнага і спецыялізаванага рухомага саставу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі