Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Nov 2013

Транспартнікі Беларусі наведаюць з візітам Польшчу 26-29 лістапада

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты арганізуе спецыялізаваны дзелавы візіт "Транспарт і лагістыка" ў Варшаву, які адбудзецца 26-29 лістапада. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў сталічным аддзяленні БелГПП.

Мэтай бізнес-паездкі, паводле слоў яе арганізатараў, з'яўляецца павышэнне кваліфікацыі кадраў пры практычным вывучэнні сучасных і перспектыўных тэндэнцый развіцця транспартнай галіны на рэальных прыкладах, абмен вопытам з калегамі з замежных краін, устанаўленне прамых дзелавых кантактаў з польскімі прадпрыемствамі.

Праграмай візіту запланавана правядзенне дзелавых сустрэч па пытаннях новых тэндэнцый у сферы транспарту і лагістыкі, наведванне і азнаямленне з работай польскіх прадпрыемстваў у адпаведнасці з профілем беларускіх удзельнікаў, а таксама наведванне Міжнароднай выстаўкі транспарту і лагістыкі Trans Poland.

Дзелавая паездка прадстаўнікоў беларускіх прадпрыемстваў і кампаній арганізоўваецца Мінскім аддзяленнем БелГПП і Польска-беларускай гандлёва-прамысловай палатай.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі