Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Врс 2010

Тавараабарот паміж Беларуссю і Латвіяй у 2010 годзе можа дасягнуць $1 млрд.

23 верасня, Рыга /Вольга Бяляўская - БЕЛТА/. Тавараабарот паміж Беларуссю і Латвіяй па выніках 2010 года можа дасягнуць $1 млрд. Аб гэтым заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Рызе прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэм'ер-міністр адзначыў, што тавараабарот паміж дзвюма краінамі ў дакрызісны перыяд дасягаў $2 млрд. Сяргей Сідорскі выказаў упэўненасць, што ранейшы аб'ём адновіцца. За першае паўгоддзе бягучага года тавараабарот дасягнуў амаль $500 млн., і цалкам рэальна давесці гэты  паказчык да $1 млрд. да канца года.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, штогод беларускі і латвійскі бакі прымаюць шэраг рашэнняў для пашырэння эканамічнага супрацоўніцтва, прыцягнення дзелавых колаў у новыя сумесныя праекты. Амаль 300 латвійскіх прадпрыемстваў працуюць у Беларусі і 600 беларускіх прадпрыемстваў функцыянуюць у Латвіі. Яны ўмацоўваюць эканоміку дзвюх краін, забяспечваюць занятасць насельніцтва.

Сяргей Сідорскі падкрэсліў асаблівую значнасць для латвійскай эканомікі беларускіх экспартных грузаў. Напрыклад, амаль 20 працэнтаў перапрацоўваемых у латвійскіх партах грузаў з'яўляюцца беларускімі. Беларусь зацікаўлена ў далейшым развіцці двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку па пастаўках у Латвію сельгастэхнікі, павелічэнню паставак калійных угнаенняў, экспарту кар'ерных самазвалаў.

Шмат для пашырэння беларуска-латвійскіх адносін ужо зроблена, сказаў прэм'ер. Запушчаны сучасны кантэйнерны поезд "Зубр", які злучае Мінск і Рыгу. У далейшым плануецца прадаўжэнне яго маршруту да Эстоніі з падключэннем грузапатокаў з Украіны. Рэгулярна забяспечваюцца і авіязносіны паміж дзвюма краінамі, што вельмі важна для развіцця дзелавога супрацоўніцтва паміж бізнес-супольнасцю дзвюх краін.

Сяргей Сідорскі адзначыў, што Беларусь і Латвія падпісалі шэраг двухбаковых пагадненняў аб супрацоўніцтве ў сацыяльнай сферы, у тым ліку пагадненне паміж Мінпрацы і сацабароны, Міністэрствам аховы здароўя, Мінфінам Беларусі і Міністэрствам дабрабыту Латвіі аб парадку прымянення дагавора аб супрацоўніцтве ў галіне сацыяльнага забеспячэння. Заключана таксама пагадненне паміж урадамі Беларусі і Латвіі аб супрацоўніцтве ў сферы падрыхтоўкі кіраўніцкіх кадраў у магістратуры. Усе гэтыя пагадненні дадуць магчымасць умацаваць адносіны паміж дзвюма краінамі. "Спадзяюся, што наша супрацоўніцтва выйдзе на больш высокую прыступку, што выгадна дзвюм дзяржавам", - дадаў Сяргей Сідорскі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі