Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Врс 2009

Італьянскі канцэрн "Фінмеканіка" знойдзе ў Беларусі надзейных партнёраў

 14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў развіцці сумесных праектаў з буйным італьянскім капіталам. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы ў Мінску з прэзідэнтам і выканаўчым дырэктарам італьянскага канцэрна "Фінмеканіка" П'ерам Франчэска Гуаргуальіні, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідэра.

"Калі ў такога буйнога канцэрна, як ваш, ёсць інтарэсы ў Беларусі (а мне ўжо далажылі аб магчымых напрамках узаемадзеяння Беларусі з канцэрнам - і толькі іх пералік заняў амаль старонку), то мы рады вітаць італьянскіх бізнесменаў у нашай краіне", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"У час нашай сустрэчы са старшынёй урада Італіі Сільвіо Берлусконі мы дамовіліся аб тым, што ён наведае Беларусь, - сказаў Прэзідэнт. - І мне вельмі хацелася б, каб мы былі падрыхтаваны да гэтага візіту". Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што "да гэтага моманту хацелася б мець у наяўнасці калі не канкрэтныя кантракты, то, прынамсі, дакладна вызначаныя напрамкі супрацоўніцтва".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў такіх сустрэчах узнікае пытанне: чаму сустрэча з бізнесменамі праходзіць на прэзідэнцкім узроўні? Як растлумачыў Аляксандр Лукашэнка, дастатковым аргументам для гэтага будзе пералік тых галін, у якіх працуе канцэрн "Фінмеканіка": гэта і верталётабудаванне, і самалётабудаванне, і касмічныя тэхналогіі, і ўзбраенне, узоры якога выкарыстоўваюцца ў розных кутках свету, і энергетыка, і транспарт, і інфармацыйнае забеспячэнне сістэм бяспекі, і многае іншае. "Фінмеканіка" мае свае вытворчасці ў 29 дзяржавах свету. У першым паўгоддзі 2009 года выручка фірмы, нягледзячы на сусветны крызіс, у параўнанні з мінулагоднім паказчыкам павялічылася на 32 працэнты.

"Таму для мяне гонар сустрэцца з такімі акуламі сусветнага бізнесу", - сказаў Прэзідэнт. Пры гэтым ён выказаў упэўненасць, што канцэрн "Фінмеканіка" адыграе дастойную ролю ў развіцці беларуска-італьянскага супрацоўніцтва.

Асаблівасць работы канцэрна ў тым, што "Фінмеканіка" траціць амаль 2 млрд. еўра на навукова-даследчыя і доследныя распрацоўкі. "Думаю, у гэтым плане вы зможаце знайсці добрых партнёраў у Беларусі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Я з вялікім задавальненнем гатовы абмеркаваць вашы прапановы, і калі да таго будзе гатоўнасць, прыняць адпаведныя рашэнні ўжо сёння", - сказаў Прэзідэнт.

У сваю чаргу П'ер Франчэска Гуаргуальіні адзначыў, што канцэрн "Фінмеканіка" спадзяецца на пашырэнне супрацоўніцтва з Беларуссю. "Мы гатовы весці перагаворы з мэтай вызначэння плённых напрамкаў нашага ўзаемадзеяння", - сказаў кіраўнік канцэрна. "Перакананы, што ўрад Італіі і яго кіраўнік Сільвіо Берлусконі будуць задаволены, калі нам удасца прыйсці да станоўчых вынікаў", - дадаў ён.

Лідэр канцэрна нагадаў, што італьянскаму ўраду належыць больш за 30 працэнтаў акцый яго прадпрыемства, такім чынам, дзяржава выступае буйнейшым акцыянерам "Фінмеканікі".

Заказы канцэрну паступаюць з усяго свету: каля 20 працэнтаў - з Італіі, 25 працэнтаў - з ЗША і Вялікабрытаніі, а таксама многіх іншых краін свету. П'ер Франчэска Гуаргуальіні адзначыў, што яго прадпрыемства пастаянна імкнецца да пашырэння вытворчасці і робіць стаўку на новыя віды прадукцыі і новыя тэхналогіі.

"Фінмеканіка" ўваходзіць у дзесятку вядучых сусветных вытворцаў аэракасмічнай прадукцыі, сістэм абароны і бяспекі, абсталявання для энергетыкі і транспарту. Ён аб'ядноўвае большасць прадпрыемстваў італьянскага ваенна-прамысловага комплексу, з 1999 года набывае вытворчыя актывы за мяжой. У 2008 годзе выручка канцэрна склала каля 15 млрд. еўра, чысты прыбытак - каля 600 млн. еўра.

Перспектыўнымі напрамкамі ўзаемадзеяння Беларусі з канцэрнам "Фінмеканіка" могуць стаць праекты сферы тэхналогій, у тым ліку стварэнне інтэграванай інфраструктуры сувязей і маніторынгу ўздоўж транспартных калідораў нумар 2 (Берлін - Варшава - Мінск - Масква) і нумар 9 (басейн Чорнага мора - басейн Балтыйскага мора), стварэнне сістэм спадарожнікавай сувязі і навігацыйных сістэм, а таксама розныя аспекты энергатэхналогій, машынабудавання і іншых галін.-0- 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі