Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Кст 2014

Італія плануе правесці эканамічны форум у Беларусі ў 2015 годзе

15 кастрычніка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Італія плануе правесці эканамічны форум у Беларусі ў 2015 годзе. Аб гэтым расказаў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італіі ў Беларусі Стэфана Б'янкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сышліся разам добрыя перадумовы: з аднаго боку мы маем інтарэс італьянскіх прадпрымальнікаў, а з другога - ўрада Беларусі, які жадае азнаёміцца з магчымасцямі ў краіне для вядзення бізнесу", - сказаў дыпламат. Паводле яго слоў, падтрымку гэтаму мерапрыемству акажа не толькі Рым, але і рэгіянальныя арганізацыі. Чакаецца ўдзел у форуме дэлегацый з італьянскіх рэгіёнаў Сардзінія і Венета. Гаворачы аб аўтаномным рэгіёне Сардзінія, пасол адзначыў, што ён можа быць прыкладам для іншых па выбудоўванні супрацоўніцтва з Беларуссю.

Стэфана Б'янкі падкрэсліў, што адносіны паміж Італіяй і Беларуссю фарміруюцца на розных узроўнях. Ён адзначыў, што пастаянна ідуць кантакты па лініі міністэрстваў замежных спраў. Пасол нагадаў, што ў мінулым годзе адбыўся візіт у Італію намесніка кіраўніка МЗС Беларусі Алены Купчыной, і выказаў надзею, што адбудзецца і візіт у адказ у Беларусь віцэ-міністра замежных спраў Італіі. Акрамя таго, чакаецца прыезд у Беларусь прадстаўніка Міністэрства эканамічнага развіцця Італіі для ўдзелу ў рабоце сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі