У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Ліп 2014

Італія чакае добрых вынікаў у 2014 годзе па тавараабароце з Беларуссю

9 ліпеня, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Італія чакае добрых вынікаў у 2014 годзе па ўзроўні тавараабароту з Беларуссю. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італіі ў Беларусі Стэфана Б'янкі, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Мы чакаем добрых вынікаў. Італія традыцыйна з'яўляецца краінай, якая плённа супрацоўнічае з Беларуссю", - сказаў дыпламат. Сёння, паводле яго слоў, у гандлёвых узаемаадносінах краін "трэнд станоўчы".

У прэс-службе пасольства Італіі ў Беларусі адзначылі, што пасля істотнага скарачэння тавараабароту, якое было ў 2009 годзе, цяпер назіраецца дадатная дынаміка. Так, за студзень-люты бягучага года прырост імпарту італьянскіх тавараў у Беларусь склаў 25 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Найбольшы рост адзначаны ў сектары імпарту італьянскага абсталявання (на 66 працэнтаў у першыя два месяцы 2014 года ў параўнанні з 2013-м). "Абсталяванне для вытворчасці традыцыйна карыстаецца папулярнасцю ў беларускіх прадпрымальнікаў і садзейнічае мадэрнізацыі", - падкрэслілі ў прэс-службе.

Акрамя таго, спецыялісты звярнулі ўвагу: нягледзячы на сусветны крызіс, які закрануў эканомікі абедзвюх краін, італьянскія інвестыцыі ў эканоміку Беларусі выраслі ў 2013 годзе на 17,7 працэнта ў параўнанні з папярэднім годам і склалі $60,9 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску