Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Ліп 2012

Сусветны банк пацвярджае намер аказваць падтрымку Беларусі ў правядзенні структурных рэформ

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветны банк пацвярджае свой намер прадоўжыць аказанне дапамогі Беларусі ў распрацоўцы і рэалізацыі комплексных і глыбокіх структурных рэформ. Аб гэтым гаворыцца ў пісьме дырэктара аддзела Беларусі, Малдовы і Украіны Сусветнага банка Чымяа Фана прэм'ер-міністру Беларусі Міхаілу Мясніковічу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

"Сусветны банк гатовы прадоўжыць аказанне дапамогі ўраду ў распрацоўцы і рэалізацыі комплексных і глыбокіх структурных рэформ у мэтах садзейнічання ўмацаванню канкурэнтаздольнасці і ўстойліваму росту ў Рэспубліцы Беларусь", - адзначаецца ў пісьме. У прадаўжэнне работы, пачатай у рамках Краінавага эканамічнага мемарандума, СБ запланаваў праграмную тэхнічную дапамогу па пытаннях структурных рэформ. Гэта дасць магчымасць гібка падысці да аказання кансультатыўнай і аналітычнай дапамогі па асобных прыярытэтных пытаннях эканамічнай палітыкі, якія вызначаны ўрадам Беларусі, лічаць у банку.

Сусветны банк таксама пацвердзіў гатоўнасць аказваць дапамогу Нацыянальнаму агенцтву па інвестыцыях і прыватызацыі "ў рэалізацыі праграмы прыватызацыі васьмі канкрэтных сярэдніх прадпрыемстваў, каб прадэманстраваць перавагі канкурэнтных і адкрытых працэдур прыватызацыі".

У  бюджэтна-падатковай сферы эксперты Сусветнага банка прапануюць тэхнічную дапамогу па пытаннях рэфармавання пенсійнай сістэмы і сістэмы сацыяльнай дапамогі, павышэння эфектыўнасці дзяржаўных расходаў на ахову здароўя і адукацыю, удасканалення міжбюджэтных адносін і кіравання доўгам.

Асаблівую ўвагу ў пісьме Чымяа Фан удзяліў уступленню Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА). На яго думку, далучэнне Беларусі да СГА "ўяўляе сабой унікальную магчымасць увязаць рэформы са знешнімі фактарамі". Сусветны банк у сваю чаргу гатовы аказаць ураду Беларусі падтрымку ў гэтым важным працэсе. "Для ўступлення ў СГА патрэбна будзе прыняць шырокае кола абавязацельстваў па лібералізацыі эканомікі і скарачэнню ролі дзяржавы, што само па сабе ўзмоцніць патрэбнасць у структурных рэформах. Мы прапануем арганізаваць прыезд місіі для вызначэння канкрэтных напрамкаў, па якіх спатрэбіцца падтрымка, а таксама абмяркуем з патэнцыяльнымі донарамі магчымыя крыніцы фінансавання комплекснай праграмы падтрымкі", - сказана ў пісьме Чымяа Фана.

Ён таксама даў адказ у сувязі са зваротам беларускага ўрада з просьбай аператыўна распрацаваць новую Стратэгію супрацоўніцтва СБ і Беларусі, паабяцаўшы абмеркаваць гэта пытанне ў банку.

Дырэктар аддзела Сусветнага банка адзначыў прагрэс у развіцці эканомікі Беларусі, дасягнуты на пацягу мінулага паўгоддзя. На яго думку, цяпер "важна прадоўжыць макраэканамічную стабілізацыю за кошт захавання жорсткай грашова-крэдытнай і бюджэтна-падатковай палітыкі ў мэтах стрымлівання інфляцыйнага націску і ўмацавання станоўчай тэндэнцыі ў частцы аднаўлення балансу знешніх рахункаў". Улічваючы значную ступень няпэўнасці ў знешнім асяроддзі, Чымяа Фан лічыць, што дачаснае змякчэнне макраэканамічнай палітыкі ў Беларусі можа быць звязана са значнымі рызыкамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі