Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Жнв 2013

Супрацоўніцтва ў прамысловасці і паліўна-энергетычнай сферы абмяркуюць на пасяджэнні беларуска-казахстанскай камісіі ў Гродне

28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Гродне 29 жніўня адбудзецца дзясятае пасяджэнне міжурадавай беларуска-казахстанскай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Беларускую частку камісіі ўзначальвае намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы, казахстанскую - міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Бажко. Ад МЗС Беларусі ў мерапрыемстве прыме ўдзел першы намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Міхневіч.

"У ходзе пасяджэння бакі абмяркуюць пытанні супрацоўніцтва ў галіне прамысловасці, у аграпрамысловай і паліўна-энергетычнай сферах, у галіне транспарту і лагістыкі, а таксама пытанні міжрэгіянальнага і навукова-тэхнічнага ўзаемадзеяння", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Будзе разгледжаны ход выканання Плана сумесных мерапрыемстваў на 2012-2013 гады па рэалізацыі Праграмы эканамічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Казахстан і Рэспублікай Беларусь на 2009-2016 гады ("Дарожная карта" развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на 2012-2013 гады).

У рабоце камісіі таксама прымуць удзел прадстаўнікі дзелавых колаў Беларусі і Казахстана.

Па аб'ёму беларускага экспарту Казахстан з'яўляецца трэцім па значнасці партнёрам Беларусі сярод краін СНД (пасля Расіі і Украіны). У 2012 годзе аб'ём знешняга гандлю таварамі і паслугамі Беларусі з Казахстанам перасягнуў $1 млрд. Узаемны тавараабарот склаў $924,8 млн. і ў параўнанні з 2011 годам павялічыўся на 14,5 працэнта. Пры гэтым беларускі экспарт у Казахстан склаў $805,9 млн. і вырас на 19,6 працэнта. У студзені-чэрвені 2013 года тавараабарот склаў $421,7 млн.

Аснову беларускага экспарту склалі пастаўкі трактароў і седлавых цягачоў, шын, малака і малочных прадуктаў, машын і механізмаў для ўборкі і абмалоту, грузавых аўтамабіляў, мэблі, мяса і мясапрадуктаў, цукру, лекавых сродкаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі