Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Jul 2013

Сумесна з карпарацыяй CNR у Беларусі будуць створаны ліцейная і вагонабудаўнічая вытворчасці

17 ліпеня, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Сумесна з кітайскай карпарацыяй CNR у Беларусі будуць створаны ліцейная і вагонабудаўнічая вытворчасці. Адпаведнае пагадненне паміж ААТ "БелАЗ" і гэтай кампаніяй падпісана ў Пекіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Акрамя таго, паміж ВА "МТЗ" і карпарацыяй CNR падпісана пагадненне аб сумеснай распрацоўцы электрапрывода для трактароў.

Як паведамляла БЕЛТА са спасылкай на міністра прамысловасці Дзмітрыя Кацярыніча, адпаведныя праекты абмяркоўваліся напярэдадні на перагаворах у Пекіне.

У прыватнасці, ішла размова аб магчымасці стварэння на тэрыторыі СЭЗ "Магілёў" прадпрыемства па вытворчасці чыгуначнага ліцця. "У кампаніі CNR таксама ёсць інтарэс па ўваходжанню ў якасці акцыянера ў Магілёўскі вагонабудаўнічы завод з мэтай вытворчасці там крыягенных вагонаў-цыстэрнаў і вагонаў для Еўрасаюза па тэхналогіі і дакументацыі нашых кітайскіх партнёраў", - адзначыў міністр.

Акрамя таго, абмяркоўваліся пытанні стварэння ў Беларусі сумеснага прадпрыемства, якое будзе вырабляць электрамеханічныя трансмісіі для трактарнага завода і гарадскога транспарту.

Карпарацыя CNR з'яўляецца лідзіруючым прадпрыемствам кітайскай галіны вытворчасці чыгуначнага транспартнага абсталявання і адным з ключавых прадпрыемстваў гэтай галіны ў свеце.

Паводле інфармацыі на сайце СЗАТ "Магілёўскі вагонабудаўнічы завод", яго асноўным заснавальнікам з'яўляецца холдынг "БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ", якому належыць 99 працэнтаў статутнага капіталу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі