Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Май 2013

Суб'ектам малога інавацыйнага прадпрымальніцтва ў Беларусі будзе аказвацца фінансавая падтрымка

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Суб'ектам малога інавацыйнага прадпрымальніцтва ў Беларусі на ранніх стадыях рэалізацыі інавацыйных праектаў будзе аказвацца дзяржаўная фінансавая падтрымка. Адпаведны ўказ нумар 229 "Аб некаторых мерах па стымуляванню рэалізацыі інавацыйных праектаў" Прэзідэнт Беларусі падпісаў 20 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Па дзяржаўную падтрымку змогуць звяртацца малыя інавацыйныя прадпрыемствы, а таксама фізічныя асобы, якія рэалізуюць інавацыйныя праекты пры садзейнічанні тэхнапаркаў або інкубатараў малога прадпрымальніцтва.

Дзяржаўная фінансавая падтрымка будзе аказвацца паэтапна.

Фінансаванне інавацыйных праектаў будзе ажыццяўляцца Белінфондам за кошт накіроўваемай яму часткі сродкаў інавацыйных фондаў, Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў - за кошт сродкаў, што выдзяляюцца з бюджэту ў рамках праграм па аказанню дзяржаўнай фінансавай падтрымкі суб'ектам малога прадпрымальніцтва.

Рашэнні аб прадастаўленні дзяржаўнай падтрымкі будзе прымаць конкурсная камісія, якая ствараецца пры ДКНТ. Пры гэтым у ходзе конкурснага адбору ацэньваецца навізна, актуальнасць, эканамічная эфектыўнасць рэалізацыі інавацыйнага праекта.

Для ўдзелу ў конкурсным адборы інавацыйны праект павінен адпавядаць прыярытэтным напрамкам навукова-тэхнічнай дзейнасці ў Беларусі, прадугледжваць арганізацыю вытворчасці інавацыйных або высокатэхналагічных тавараў, рэалізоўвацца на аснове распрацовак, пацверджаных патэнтам (адобранай заяўкай на патэнт) або ўзорамі новых матэрыялаў, прыбораў, установак, створанымі на аснове існуючых у заяўніка сакрэтаў вытворчасці (ноу-хау).

Указ уступае ў сілу праз шэсць месяцаў з дня яго афіцыйнага апублікавання за выключэннем некаторых пунктаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі