Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Сак 2011

Стаўка падатку на прыбытак у Беларусі з 2012 года можа быць зніжана да 20 працэнтаў - Мінфін

29 сакавіка, Мінск /Людміла Сац - БЕЛТА/. Стаўка падатку на прыбытак у Беларусі з 2012 года можа быць зніжана да 20 працэнтаў. Аб гэтым заявіў сёння начальнік галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі Міністэрства фінансаў Максім Ермаловіч на выязным семінары дэпутатаў Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў, старшынь сельскіх саветаў у Палаце прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цяпер стаўка падатку на прыбытак у Беларусі складае 24 працэнты. "Стаўка падатку на прыбытак у нас даволі высокая. Плануецца, што ўжо з 2012 года мы пойдзем на істотнае зніжэнне стаўкі гэтага падатку", - сказаў Максім Ермаловіч.

Паводле яго слоў, цяпер у Мінфіне разглядаюцца два варыянты такога зніжэння, у тым ліку да 20 працэнтаў ужо ў 2012 годзе.

Пытанне аб зніжэнні стаўкі падатку на прыбытак з 2012 года ўзнімаў міністр фінансаў Андрэй Харкавец яшчэ на пасяджэнні калегіі ведамства ў лютым. "Калі мы вырашым пытанне з ільготамі, то, нават нягледзячы на тое, што па ўзроўню цэнтралізацыі фінансавых рэсурсаў, падатковых ставак па асноўных падатках Рэспубліка Беларусь ужо сёння знаходзіцца на ўзроўні еўрапейскіх дзяржаў, можна падумаць і аб зніжэнні стаўкі падатку на прыбытак як асноўнай крыніцы інвестыцый", - сказаў Андрэй Харкавец. Пры гэтым ён дадаў: "Папярэдне мы вядзём размову аб 2-4 працэнтных пунктах, пачынаючы ўжо з 2012 года".

Паводле слоў міністра, калі эканоміка рэспублікі будзе паказваць добрыя вынікі, то ў далейшым гэту стаўку можна будзе знізіць і да 18 працэнтаў, што зробіць Беларусь адной з краін з самым нізкім узроўнем падаткаабкладання прыбытку ў рэгіёне.

Акрамя таго, абмяркоўваецца магчымасць замацавання ў Падатковым кодэксе норм аб пераносе страт арганізацыямі на тэрмін да 5 гадоў. Такім чынам, у падатковай сістэме могуць быць укаранёны механізмы, што даюць магчымасць плацельшчыкам, якія атрымалі страты (у тым ліку ў пачатку дзейнасці), мінімізаваць іх за кошт будучага прыбытку.

Эксперты лічаць, што такія змяненні ў сістэме падаткаабкладання Беларусі дадуць магчымасць палепшыць пазіцыі краіны ў справаздачы Сусветнага банка Doing Business, а таксама зрабіць інвестыцыйны клімат больш прывабным для замежных інвестараў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс