Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Жнв 2013

Славацкі тэрмальны курорт прапануе Беларусі сумесны інвестыцыйны праект

22 жніўня, Мінск /Наталля Злотнік - БЕЛТА/. Славацкі тэрмальны курорт Раецке Цепліцэ прапануе Беларусі сумесны інвестыцыйны праект. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму Беларусі.

Славацкі бок праінфармаваў аб магчымасці рэалізацыі сумеснага інвестыцыйнага праекта па будаўніцтву атэля на тэрыторыі курорта. Акрамя таго, кіраўніцтва АТ "Славацкія лячэбныя крыніцы Раецке Цепліцэ" зацікаўлена ва ўстанаўленні кантактаў з беларускімі турыстычнымі кампаніямі для развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і арганізацыі аздараўленчага адпачынку, лячэбных і рэабілітацыйных курсаў у славацкай здраўніцы.

Курорт Раецке Цепліцэ - адзін са старэйшых тэрмальных курортаў Славакіі, які спецыялізуецца на аказанні паслуг у галіне аздараўленчага адпачынку, прафілактыкі і санаторна-курортнага лячэння захворванняў апорна-рухальнага апарату, неўралагічных і іншых захворванняў. На курорце створана сучасная матэрыяльна-тэхнічная база, праведзена капітальная рэканструкцыя аб'ектаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі