5 мая, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Швейцарскія страхоўшчыкі гатовы пашыраць супрацоўніцтва з ААТ "ААБ "Беларусбанк", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе банка.
У час нядаўняга візіту ў Швейцарыю дэлегацыя Беларусбанка правяла перагаворы з кіраўніцтвам швейцарскага нацыянальнага агенцтва па страхаванні экспартных крэдытаў
SERV. Бакі з задавальненнем адзначылі існуючы ўзровень узаемадзеяння.Разам з тым старшыня праўлення банка Сяргей Пісарык звярнуў увагу на неабходнасць вываду супрацоўніцтва на новы ўзровень. "Фінансаванне міжнароднага гандлю і буйнейшых нацыянальных інвестыцыйных праектаў, што рэалізуюцца з удзелам замежных партнёраў, - адзін з важнейшых стратэгічных напрамкаў дзейнасці банка, і мы гатовы ўзмацняць гэты напрамак", - падкрэсліў ён. Швейцарскі бок вылучыў шэраг сустрэчных ініцыятыў. "У асобе Беларусбанка
SERV і швейцарскія фінансавыя інстытуты знайшлі свайго надзейнага партнёра ў Беларусі", - заявіў дырэктар SERV Герберт Уайт.Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|