7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сфера прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання ў Беларусі пашыраецца. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 снежня выдаў Указ нумар 592 "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 сакавіка 2007 года нумар 119", накіраваны на далейшае павышэнне прывабнасці спрошчанай сістэмы падаткаабкладання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Указам прадугледжваецца павелічэнне крытэрыю колькасці работнікаў арганізацый рознічнага гандлю і арганізацый, што аказваюць паслугі грамадскага харчавання, валавая выручка якіх не перавышае Br1 млрд. у год, з 5 да 15 чалавек. Гэтым арганізацыям прадастаўлена права выплачваць падатак пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання ад валавога даходу, што будзе садзейнічаць зніжэнню падатковай нагрузкі і стымуляваць развіццё гэтых арганізацый.
У мэтах стварэння ўмоў для павелічэння экспарту тавараў суб'ектамі малога прадпрымальніцтва, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, указам устаноўлена паніжаная стаўка падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання ў памеры 3 працэнты ад экспартнай выручкі, атрыманай гэтымі суб'ектамі прадпрымальніцтва.
Акрамя таго, указ забяспечвае стварэнне роўных умоў падаткаабкладання камерцыйных арганізацый і рэспубліканскіх аб'яднанняў, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання. Такія аб'яднанні, як камерцыйныя арганізацыі, пры прымяненні спрошчанай сістэмы не будуць выплачваць падатак на нерухомую маёмасць і плацяжы на зямлю.
Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 кастрычніка 2009 года.-0-
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|