Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Врс 2009

СЭЗ "Мінск" пашырыць свае межы

21 верасня, Мінск /Аксана Шыкуць - БЕЛТА/. Свабодная эканамічная зона "Мінск" (СЭЗ "Мінск") пашырыць свае межы. Аб гэтым паведаміў кіраўнік адміністрацыі СЭЗ Аляксандр Ахрэмчык сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Канцэпцыю развіцця СЭЗ на наступныя 10 гадоў (2010-2020) распрацоўвае праектна-даследчае камунальнае унітарнае прадпрыемства (ПДКУП "Мінскграда". У адпаведнасці з новым планам колькасць прадпрыемстваў - рэзідэнтаў эканамічнай зоны будзе павялічана за кошт пашырэння яе плошчы.

Выконваючы абавязкі старшыні Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька даручыў падрыхтаваць праз 2-3 тыдні рабочы варыянт канцэпцыі і "скласці падрабязны графік дзеянняў па асваенню новых тэрыторый".

Як паведаміў карэспандэнту БЕЛТА Аляксандр Ахрэмчык, сёння СЭЗ "Мінск" з улікам усіх участкаў займае плошчу больш як 1,5 тыс.га. Канцэпцыяй развіцця прадугледжваецца павялічыць яе плошчу прыкладна на 500 га.

Свабодная эканамічная зона "Мінск" створана 2 сакавіка 1998 года тэрмінам на 30 гадоў. Ініцыятарамі стварэння СЭЗ "Мінск" выступілі Мінскі гарадскі і Мінскі абласны выканаўчыя камітэты. Цяпер тут працуе 75 прадпрыемстваў-рэзідэнтаў, з якіх больш як палавіна - з замежным капіталам. У фінансаванні інвестыцыйных праектаў рэзідэнтаў удзельнічае капітал з 29 краін свету. Асноўнымі краінамі-інвестарамі выступаюць Вялікабрытанія, Расія, ЗША, Кіпр, Германія. Напрамкі дзейнасці рэзідэнтаў - вытворчасць прадукцыі машынабудавання, развіццё будіндустрыі, выпуск упакоўкі і сродкаў энергазберажэння. На гэтыя галіны прыпадае больш як 90 працэнтаў усёй прадукцыі, што вырабляецца ў СЭЗ. Яе рэзідэнты экспартуюць тавары амаль у 40 краін свету.

Паводле папярэдніх падлікаў, у студзені-верасні бягучага года аб'ём інвестыцый у асноўны капітал СЭЗ узрасце на 50,1 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і складзе Br153,5 млрд. Тэмп росту аб'ёму прамысловай вытворчасці за гэты перыяд складзе 92,5 працэнта, у тым ліку ў верасні - 101 працэнт (будзе выраблена прадукцыі на Br593,2 млрд.).-0- 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі