Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Кст 2014

Сэрвісны цэнтр беларускай тэхнікі плануецца адкрыць у Ашхабадзе ў 2015 годзе

9 кастрычніка, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Сэрвісны цэнтр беларускай тэхнікі плануецца адкрыць у Ашхабадзе ў 2015 годзе. Аб гэтым паведаміў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч у час наведвання беларуска-туркменскай выстаўкі-кірмашу тавараў, якая адкрылася ў спартыўным комплексе "Чыжоўка-Арэна", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер мы актыўна вядзём будаўніцтва ў Ашхабадзе сэрвіснага цэнтра беларускай тэхнікі. Гэта камерцыйны праект, без бюджэтных асігнаванняў. У другім квартале плануем увесці яго ў эксплуатацыю", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Паводле яго слоў, першапачаткова планавалася будаўніцтва сэрвіснага цэнтра МАЗа, але ў выніку было вырашана ўзводзіць комплексны аб'ект. "Там павінны ажыццяўляць продажы, сэрвіснае абслугоўванне і вырашаць пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай кадраў - вадзіцеляў, механікаў, электрыкаў, якія запатрабаваны на рынку дружалюбнай нам краіны", - растлумачыў прэм'ер-міністр.

Адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА аб пастаўках у Туркменістан беларускай тэхнікі, Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што па дзяржаўным заказе запланавана паставіць амаль 2,5 тыс. адзінак. "Гэта амаль 1,5 тыс. трактароў - як звычайных МТЗ-82, так і бавоўнавых мадэлей, і амаль 1 тыс. МАЗаў. Цяпер ідзе канчатковае ўдакладненне цэн. Безумоўна, прадавец хоча прадаць даражэй, а пакупнік - купіць танней. Але галоўнае, што работа ідзе канструктыўна", - канстатаваў кіраўнік урада.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, у бягучым годзе ў Туркменістан ужо рэалізавана амаль 1,5 тыс. адзінак беларускай тэхнікі. Пры гэтым Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што айчынная прадукцыя запатрабавана на туркменскім рынку. "Мне прэзідэнт Туркменістана казаў, што сяляне з неахвотай глядзяць на амерыканскія, нямецкія трактары. Яны гавораць, што прывыклі працаваць на беларускіх трактарах. Па-першае, гэта машына надзейная, па-другое, рамонтапрыдатная. Калі здарылася нейкая паломка, яна даволі хутка рамантуецца", - адзначыў кіраўнік урада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі