Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Снж 2014

Сербія лічыць рэальным нарасціць тавараабарот з Беларуссю да $500 млн

1 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Сербія лічыць рэальным нарошчванне таварабароту з Беларуссю да $500 млн. Упэўненасць у гэтым выказаў журналістам па выніках сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем першы намеснік старшыні ўрада - міністр замежных спраў Сербіі Івіца Дачыч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэта першы візіт Івіцы Дачыча ў Беларусь, і кіраўнік сербскага знешнепалітычнага ведамства лічыць яго паспяховым. "Нашы краіны звязваюць дружалюбныя адносіны, якія мы хочам у будучым развіваць", - сказаў Івіца Дачыч.

Гандлёва-эканамічныя сувязі паміж Сербіяй і Беларуссю паступова нарошчваюцца. Разам з тым сербскі міністр згадзіўся з думкай Уладзіміра Макея, што тавараабарот $200 млн недастатковы. Івіца Дачыч выказаў упэўненасць, што рэальным з'яўляецца дасягненне паказчыка беларуска-сербскага тавараабароту $500 млн, аб чым дамовіліся лідары дзвюх дзяржаў. "Гэта патрабуе вялікіх намаганняў і каардынацый у нашай сумеснай рабоце, але я лічу рэальнай гэту лічбу", - рэзюмаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі