30 верасня, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Сем зборачных вытворчасцей беларускіх прадпрыемстваў плануецца адкрыць да канца 2014 года за мяжой. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар Міністэрства прамысловасці Беларусі Сяргей Шалай.
Ён адзначыў, што размова ідзе аб праектах у Расіі адкрытых акцыянерных таварыстваў "Гомсельмаш" і "Гомельскі завод ліцця і нармалей", а таксама "МТЗ" - у Казахстане і Шры-Ланцы. Гэтыя прадпрыемствы маюць намер наладзіць па дзве зборачныя вытворчасці кожнае. Акрамя таго, ААТ "Бабруйскаграмаш" разлічвае пачаць зборку тэхнікі ў Казахстане.
Паводле інфармацыі прэс-сакратара, прапрацоўваецца пытанне стварэння зборачных вытворчасцей трактароў МТЗ і камбайнаў "Гомсельмаш" у Кітаі, а таксама тэхнікі МАЗ у ПАР. Акрамя таго, актыўна праводзіцца работа па стварэнні прадстаўніцтваў за мяжой Мінскага трактарнага завода ў Бразіліі, Егіпце, Пакістане. МАЗ вядзе аналагічную работу ў Бахрэйне, Эквадоры, Конга, Манголіі.
"Усе гэтыя меры прымаюцца з мэтай выхаду і замацавання айчынных вытворцаў на замежных рынках", - звярнуў увагу Сяргей Шалай. Асноўнай задачай, якая ставіцца перад беларускімі прадпрыемствамі, з'яўляецца дыверсіфікацыя экспартных паставак. Так, паводле яго даных, за студзень-ліпень за мяжу было пастаўлена прамысловай прадукцыі больш як на $3 млрд. Дадатнае сальда знешняга гандлю прамысловай прадукцыяй за студзень - ліпень 2014 года вырасла ў Беларусі ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 11,5 працэнта і склала $1,5 млрд.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|