Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Ліс 2014

Санкцыі ЕС адносна Беларусі не перашкаджаюць развіццю еўрапейскага бізнесу ў краіне - Міхневіч

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Санкцыі ЕС адносна Беларусі не перашкаджаюць развіццю еўрапейскага бізнесу ў краіне. Аб гэтым сёння на Беларуска-брытанскім інвестыцыйным форуме ў Лондане заявіў першы намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Міхневіч, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першы намеснік міністра падкрэсліў, што санкцыі ЕС наносяць Беларусі больш маральнага ўрону, негатыўна ўплываючы на інвестыцыйны імідж краіны. Таму адна з задач, што стаяць на сённяшнім форуме, "развянчаць страх, які ёсць у інвестараў, што Беларусь пад санкцыямі", сказаў Аляксандр Міхневіч.

Вельмі невялікая колькасць, літаральна 7-8 беларускіх прадпрыемстваў падпалі пад канкрэтныя санкцыі, удакладніў ён.

Імідж Беларусі не заўсёды адпавядае таму, што ствараецца ў замежных СМІ. Еўрапейскіх санкцый адносна краіны, якія рэальна дзейнічаюць, няма. Адпаведна няма і пагрозы для бізнесу інвестараў, што захочуць тут працаваць. "Вы павінны гэта зразумець і не баяцца ісці да нас, ніхто вас не спыніць", - адзначыў Аляксандр Михневіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі