Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Aug 2014

Санкцыі да расійскіх банкаў толькі ўскосна ўплываюць на іх структурныя падраздзяленні ў Беларусі

12 жніўня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Санкцыі да расійскіх банкаў толькі ўскосна ўплываюць на іх структурныя падраздзяленні ў Беларусі. Аб гэтым сёння журналістам заявіў старшыня праўлення ААТ "Белгазпрамбанк" Віктар Бабарыка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уведзеныя санкцыі ў асноўным датычацца ўзаемаадносін арганізацый Расіі і еўрапейскіх і амерыканскіх структур. "Адпаведна беларускія структуры ў гэтых адносінах усё ж такі з'яўляюцца структурамі другога эшалона", - сказаў Віктар Бабарыка.

Старшыня праўлення Белгазпрамбанка адзначыў, што абмежаванні, як правіла, датычацца новых праектаў. Старыя ніхто не згортвае. "Практычна ўпэўнены, што ўсе ўдзельнікі беларускага рынку, якія працуюць з міжнароднымі фінансавымі інстытутамі ў рамках старых праектаў, не маюць ніякіх абмежаванняў. Адпаведна, гаварыць аб тым, што мы нейкім чынам маем у гэтых адносінах абмежаванні, будзе няправільна", - падкрэсліў Віктар Бабарыка.

Што датычыцца непасрэдна Белгазпрамбанка, то яго ніякія санкцыі закрануць не могуць, лічыць старшыня праўлення. "Доля валодання намі "Газпрамбанкам" меншая за 50 працэнтаў. Таму да Белгазпрамбанка тэма не можа прымяняцца", - заявіў Віктар Бабарыка. Ён дадаў, што пазіцыя акцыянера ў адносінах да ўзначаленага ім банка засталася нязменнай, раней запушчаныя праграмы выкананы, а павелічэнне статутнага капіталу - гэта пытанне 2015 года. Пакуль у Белгазпрамбанку не бачаць падстаў для таго, каб гэтыя планы былі перагледжаны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі