Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Сак 2012

Сальда знешняга гандлю Беларусі па выніках 2011 года склала мінус $1,64 млрд

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паводле ўдакладненых даных, сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі Беларусі па выніках 2011 года сфарміравалася адмоўнае ў памеры $1,64 млрд. пры прагнозе мінус $5,7 млрд. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Гур'янаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З пункту гледжання знешняга гандлю 2011 год быў даволі паспяховым для Беларусі па розных эканамічных і арганізацыйных фактарах, адзначыў Аляксандр Гур'янаў. Дасягнуты рэкордны паказчык тэмпаў росту экспарту тавараў і паслуг - 156,1 працэнта. Вынік па аб'ёмах экспарту можна лічыць самым паспяховым у гісторыі суверэннай Беларусі. А нават аптымістычныя прагнозы па экспарту на 2011 год не перавышалі тэмпаў 123-124 працэнты. "Такім чынам, нам удалося больш істотнае развіццё нашага экспарту", - канстатаваў намеснік міністра.

Тэмпы росту імпарту ў мінулым годзе склалі 129,3 працэнта. Гэта дало магчымасць выйсці па выніках года на даволі прымальны ўзровень сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі, якое па-ранейшаму засталося адмоўным і склала, паводле ўдакладненых даных, $1,640 млрд. - менш у параўнанні з агучанай раней, паводле даных плацежнага балансу, лічбай $2,180 млрд.

Удакладненая сума склала менш за 30 працэнтаў ад прагназуемай, адзначыў Аляксандр Гур'янаў. "Нам удалося значна палепшыць знешнегандлёвае сальда. Важна, што адбылося скарачэнне адмоўнага сальда ў гандлі таварамі. Акрамя таго, вырасла дадатнае сальда па гандлю паслугамі - на $450 млн. Важнай тэндэнцыяй 2011 года стала фарміраванне пазітыўнага разрыву паміж тэмпамі росту экспарту і імпарту. Адбыўся пераход да апераджальных тэмпаў росту экспарту. У цэлым яны апярэдзілі тэмпы росту імпарту на 28,3 працэнтнага пункта, што з'яўляецца вельмі станоўчым фактарам з пункту гледжання фарміравання балансу знешняга гандлю", - сказаў намеснік міністра.

У 2011 годзе быў забяспечаны рост экспарту па ўсіх узбуйненых таварных групах, у тым ліку па энергетычных таварах - у 2 разы, па прамежкавых таварах - на 50 працэнтаў, інвестыцыйных таварах - на 57 працэнтаў, а таксама па нехарчовых спажывецкіх таварах - на 34 працэнты. У адрозненне ад папярэдніх гадоў прырост экспарту ў 2011 годзе быў забяспечаны ростам фізічных аб'ёмаў. Раней жа ў асноўным прырост забяспечваўся за кошт павышэння цэн на экспартныя тавары.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі