Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Кст 2014

Рост цэн на беларускія прадукты харчавання ў Расіі адбываецца не па віне Беларусі

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рост цэн на беларускія прадукты харчавання ў Расіі адбываецца не па віне Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на прэс-канферэнцыі для прадстаўнікоў расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі - удзельнікаў традыцыйнага прэс-туру ў Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт заклікаў шукаць прычыну, перш за ўсё, у Расіі: "Як мяне інфармуюць, прыкладна на 6-7 працэнтаў выраслі цэны на нашу прадукцыю. Але мы ж пастаўляем не ў сеткі, а вашым аптавікам у асноўным. Таму вы шукайце павышэнне цаны ў сябе. Гэта вашы сеткі".

"Скажу вам шчыра, прычына адна - у вашай бязладнасці і бескантрольнасці. Калі прыватнік, рынак - не маеш права, не чапаеш. Што хочам, тое і робім. У Беларусі гэтага няма", - адзначыў беларускі лідар.

У Беларусі імкнуцца, па-першае, не дапусціць манаполій сетак, якія могуць выцесніць магазіны крокавай даступнасці. Па-другое, дзяржава захоўвае разумны кантроль над рынкам. "Нас часта расіяне асабліва дасведчаныя папракаюць: вось, няма рыначнай эканомікі, дзяржава ўмешваецца. А я гаварыў: умешваліся і будзем умешвацца. Трэба кантраляваць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускі лідар назваў яшчэ адну прычыну росту цэн на беларускую прадукцыю ў Расіі, звязаную з сеткамі. "Што вы не ведаеце, што недзе наверсе ў іх "крыша"? І гэтай "крышы" выгадна тое, што адбываецца сёння ў Маскве. Чым вышэйшая цана, тым большыя адкаты, дзяльба прыбыткаў. Таму патрэбны кантроль", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прычым кантроль галоўным чынам павінен заключацца ў тым, каб тавар з Беларусі і іншых краін СНД, з расійскай глыбінкі трапляў у сеткі. "Вось што самае галоўнае - каб не ствараўся штучны дэфіцыт па прычыне эмбарга, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. -Тавару ў свеце дастаткова, каб закрыць нішу, якая ўтварылася ў выніку эмбарга ў Расіі".

"Вашы лабісты баяцца вялікіх паставак, таму што цэны ўпадуць, а прыватнікам гэта не патрэбна. Вось у чым глыбінная прычына гэтага. А ў кожнага "крыша" наверсе. У нас гэта немагчыма і недапушчальна. Таму мы заклікаем проста да адкрытасці", - рэзюмаваў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі