Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Лют 2012

Рэзідэнты СЭЗ вызваляюцца ад некаторых плацяжоў

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэзідэнты СЭЗ вызваляюцца ад некаторых плацяжоў. Прэзідэнт Беларусі 24 лютага падпісаў адпаведны ўказ нумар 109, якім унесены змяненні і дапаўненні ў некаторыя ўказы па пытаннях дзейнасці рэзідэнтаў свабодных эканамічных зон, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Рэзідэнты СЭЗ, зарэгістраваныя пасля 1 студзеня 2012 года, з названай даты, а рэзідэнты, зарэгістраваныя да 1 студзеня 2012 года, з 1 студзеня 2017 года вызваляюцца ад платы за права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка; арэнднай платы за зямельныя ўчасткі (тэрмінам на 5 гадоў); кампенсацыйных выплат кошту ліквідаваных аб'ектаў расліннага свету пры будаўніцтве ў межах СЭЗ аб'ектаў, названых у інвестыцыйным праекце.

Дакумент прыняты ў мэтах прыцягнення новых рэзідэнтаў і развіцця ўжо дзеючых вытворчасцей, а таксама з улікам новых умоў функцыянавання СЭЗ, вызначаных Пагадненнем па пытаннях свабодных (спецыяльных, асобых) эканамічных зон на мытнай тэрыторыі Мытнага саюза і мытнай працэдуры свабоднай мытнай зоны ад 18 чэрвеня 2010 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс