Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Чэр 2014

Развіццё вытворчай кааперацыі названа ў ліку прыярытэтаў беларуска-сербскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва

12 чэрвеня, Бялград /Кар. БЕЛТА/. Развіццё вытворчай кааперацыі названа ў ліку прыярытэтаў беларуска-сербскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Гэта вынікае з тэксту падпісанай сёння ў Бялградзе сумеснай заявы прэзідэнтаў Беларусі і Сербіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Размова, у прыватнасці, ідзе аб забеспячэнні паспяховага функцыянавання сумесных прадпрыемстваў і рэалізацыі новых праектаў на тэрыторыі абедзвюх дзяржаў.

У сумеснай заяве кіраўнікоў дзяржаў таксама гаворыцца аб імкненні павялічваць аб'ёмы і дыверсіфікаваць структуру тавараабароту, сумесным пошуку новых сфер эканамічнага ўзаемадзеяння, пашырэнні супрацоўніцтва ў машынабудаванні, АПК, транспартнай і энергетычнай сферах, харчовай і дрэваапрацоўчай галінах прамысловасці, стварэнні спрыяльных умоў для пашырэння кантактаў паміж беларускімі і сербскімі дзелавымі коламі.

Кіраўнікі дзяржаў адзначылі новыя магчымасці развіцця гандлёва-эканамічных адносін, якія дае членства Беларусі ў Мытным саюзе і Адзінай эканамічнай прасторы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі