Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Кст 2013

Распрацоўкі вучоных у галіне энерга- і матэрыялазберагальных тэхналогій прадставяць у Гродне 15-16 кастрычіка

15 кастрычніка, Гродна /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя "Энерга- і матэрыялазберагальныя экалагічна чыстыя тэхналогіі" пройдзе 15-16 кастрычніка ў Гродне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Я.Купалы.

Міжнародны навукова-тэхнічны форум праводзіцца 10-ы раз. Будзе прадстаўлена каля 50 дакладаў на розныя тэмы ў час работы на секцыях "Энергазберагальныя тэхналогіі і абсталяванне", "Матэрыялазберагальныя тэхналогіі і абсталяванне" і "Перапрацоўка і выкарыстанне другасных рэсурсаў. Экалогія".

У маладзёжным цэнтры Гродна пройдзе выстаўка, на якой можна будзе азнаёміцца з навукова-тэхнічнымі энергазберагальнымі і матэрыялазберагальнымі распрацоўкамі. Так, прадстаўлена шматфункцыянальнае ахоўнае пакрыццё для будаўнічых матэрыялаў, шматфункцыянальнае цеплаперадаючае ўстройства парадынамічны тэрмасіфон, энергазберагальны робат-маніпулятар для пылу-, вільгацегерметызацыі электратэхнічных вырабаў. На стэндавых дакладах прадставяць перспектывы комплекснага выкарыстання геатэрмальнага цепланосьбіта, рэкуперацыі цеплаты ў сістэмах вентыляцыі птушнікаў, рэсурсазберагальны матэрыял для вытворчасці рызінатэхнічных вырабаў і іншае.

Будуць прадстаўлены і прапановы ў галіне перапрацоўкі і выкарыстання нетрадыцыйнай сыравіны і другасных рэсурсаў. Вучоныя прадставяць магчымасць атрымання клінкернай цэглы на аснове беларускай мінеральнай сыравіны, спосабы перапрацоўкі ванадыйзмяшчальных шламаў цеплаэлектрастанцый, шляхі ўтылізацыі адходаў цэлюлозна-папяровай вытворчасці ў тэхналогіі сценавой керамікі, пытанні экалогіі і эканомікі альтэрнатыўных крыніц электраэнергіі.

У канферэнцыі прымуць удзел вучоныя ўніверсітэтаў і навукова-даследчых інстытутаў Беларусі, а таксама Расіі, Украіны, Казахстана, Польшчы, Літвы і іншых краін.

Арганізатары форуму - Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў, Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава, Навукова-даследчы цэнтр праблем рэсурсазберажэння, Беларускае дзяржаўнае навукова-вытворчае аб'яднанне парашковай металургіі, Гродзенскі дзяржуніверсітэт імя Я.Купалы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі