Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Врс 2013

"Раснафта" захавае аб'ёмы пастаўкі ў Беларусь

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Раснафта" захавае аб'ёмы пастаўкі ў Беларусь. Аб гэтым сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў прэзідэнт ААТ НК "Раснафта" Ігар Сечын, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік кампаніі падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за ўвагу да сумесных праектаў, якія рэалізуюцца на тэрыторыі Беларусі. "Я выкарыстаю гэту сустрэчу для таго, каб падзякаваць вам, а таксама Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі, ураду Расіі, Міністэрству энергетыкі, якія дапамаглі нам захаваць аб'ёмы пастаўкі ў Беларусь, у тым ліку на актывы, акцыянерамі якіх з'яўляецца сама кампанія "Раснафта". Мы прытрымліваемся таго, што выкананне кантрактных абавязацельстваў - гэта святое правіла для бізнесу, і я ўдзячны за разуменне гэтага нашага падыходу", - сказаў ён.

Ігар Сечын пацвердзіў цікавасць "Раснафты" да развіцця супрацоўніцтва з Беларуссю і паведаміў, што раніцай 11 верасня правёў прадметныя перагаворы са старшынёй канцэрна "Белнафтахім" Ігарам Жыліным. "Мы дамаўляемся аб развіцці нашага супрацоўніцтва па ўсіх напрамках. Крыху пазней я вам далажу аб тых канкрэтных праектах, якія мы хацелі б развіваць", - дадаў кіраўнік "Раснафты".

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Ігару Сечыну за прынцыповасць у пытаннях абавязацельстваў расійскага боку па пастаўках нафты на беларускія заводы. "У тым ліку і на ваш завод, таму што прыкладна палавінай акцый Мазырскага НПЗ, які мае свае рынкі, і рынкі значныя, сёння валодае "Раснафта", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Таму што зноў жа, шчыра скажу, я даручыў першаму віцэ-прэм'еру Уладзіміру Сямашку заключыць дагаворы па пастаўках нафты з сусветнага рынку па сусветных цэнах, - заявіў Прэзідэнт. - Дзявацца не было куды, паколькі завод жа не спыніш, гэта вельмі вялікі ўрон. Таму ваша заява была дарэчы. І я даручаў ураду, "Белнафтахіму" абавязкова прапрацаваць пытанні па пастаўках вашай нафты на перапрацоўку на нашы заводы. Я думаю, мы дамовімся".

"Тым больш, не думаю, што вы хочаце, каб на ваш традыцыйны рынак пайшлі нейкія іншыя нафтапрадукты, выпрацаваныя з чужой нафты. Не думаю, што нам гэта трэба рабіць. Нам выгада ад работы з вамі відавочная", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым заўважыў, што цана на нафту на сусветным рынку цяпер даволі высокая і ў выпадку альтэрнатыўных паставак перапрацоўшчыкі страчвалі б прыбытак. "Страты, вядома, значныя, калі яшчэ мець на ўвазе той крызіс, які сёння бушуе ў свеце, ды і звязаны з гэтай калійнай неразбярыхай. Таму нам не патрэбны сёння ўсялякія перыпетыі і спрэчкі", - адзначыў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі