Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Aug 2014

Расійская венчурная кампанія гатова ацаніць і прафінансаваць інавацыйныя праекты Беларусі

25 жніўня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. ААТ "Расійская венчурная кампанія" плануе прыняць удзел у Рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў у Беларусі ў якасці эксперта і інвестара. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў выконваючы абавязкі дырэктара Беларускага інавацыйнага фонду Анатоль Грышановіч.

Такая магчымасць абмяркоўвалася ў Маскве на сустрэчы беларускай дэлегацыі на чале са старшынёй Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандрам Шуміліным з генеральным дырэктарам ААТ "РВК" Ігарам Агамірзянам. "Расійская венчурная кампанія выказала інтарэс да ўдзелу ў Рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў. Было заяўлена аб гатоўнасці ўкласці сродкі ў праекты, якія іх зацікавяць", - растлумачыў Анатоль Грышановіч.

Плануецца, што расійскія спецыялісты прымуць удзел у экспертызе дасланых на конкурс праектаў, арганізуюць семінары для спецыялістаў і заснуюць асобныя намінацыі. "У Палажэнні конкурсу прапісана магчымасць удзелу нашых замежных калег на этапе экспертызы. І, калі нейкі праект ім найбольш будзе імпанаваць, яны могуць заснаваць для яго дадатковую намінацыю, прэмію і далей з ім працаваць", - растлумачыў выконваючы абавязкі дырэктара БІФ.

Таксама Анатоль Грышановіч расказаў, што на сустрэчы былі разгледжаны перспектывы доўгатэрміновага супрацоўніцтва па стварэнні механізма венчурнага фінансавання ў Беларусі з выкарыстаннем міжнароднага вопыту. "Мы звярнуліся да нашых калег па садзейнічанне, і яны згадзіліся перадаць свой вопыт стварэння венчурных кампаній. На сустрэчы быў дадзены старт супрацоўніцтву ў гэтым напрамку", - сказаў ён.

Абмяркоўваўся і план работы ТАА "Венчурная кампанія "Цэнтр інавацыйных тэхналогій ЕўрАзЭС", якое стварылі ААТ "Расійская венчурная кампанія", АТ "Нацыянальнае агенцтва тэхналагічнага развіцця" (Казахстан) і Беларускі інавацыйны фонд у красавіку 2013 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі