Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Жнв 2014

Расія паставіць у Беларусь у IV квартале 5,85 млн т нафты

8 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Расія паставіць у Беларусь у IV квартале бягучага года 5,85 млн т нафты. Дамоўленасць аб гэтым была дасягнута напярэдадні ў ходзе сустрэчы ў Мінску прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча і міністра энергетыкі Расіі Аляксандра Новака, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе расійскага Мінэнерга.

Ключавымі тэмамі перагавораў сталі пастаўкі дадатковых аб'ёмаў расійскай нафты ў Рэспубліку Беларусь у IV квартале 2014 года і фарміраванне балансу нафтавай сыравіны і нафтапрадуктаў для Саюзнай дзяржавы на 2015 год. Бакі дамовіліся да 15 верасня вызначыць баланс на 2015 год.

Кіраўнік Мінэнерга пацвердзіў гатоўнасць Расіі паставіць у наступным годзе 23 млн т нафты з умовай сустрэчных паставак з Беларусі 3,3 млн т нафтапрадуктаў, адзначылі ў прэс-службе. Таксама бакі абмеркавалі магчымасць павелічэння аб'ёму транзіту расійскай нафты па тэрыторыі Беларусі.

"У ходзе сустрэчы беларускі бок прапанаваў прааналізаваць вынікі для рэспублікі пры ажыццяўленні ў Расіі "падатковага манеўру". Аляксандр Новак падкрэсліў, што ва ўмовах "манеўру" маржа перапрацоўкі на беларускіх НПЗ застанецца дадатнай і адзначыў магчымасць стварэння рабочай групы з экспертаў Мінэнерга і Мінфіна, што дасць магчымасць правесці комплексны аналіз магчымага ўплыву рэформы на беларускую нафтаперапрацоўчую галіну", - паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга РФ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі