Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Feb 2014

Расія па выніках 2013 года захавала ролю асноўнага гандлёвага партнёра Беларусі

12 лютага, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Расія па выніках 2013 года захавала ролю асноўнага гандлёвага партнёра Беларусі, тавараабарот паміж краінамі склаў амаль $39,7 млрд. Аб гэтым гаворыцца ў падрыхтаваным беларускім знешнепалітычным ведамствам аглядзе вынікаў знешняй палітыкі і дзейнасці МЗС за 2013 год, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На долю Расіі прыпадала 49,5 працэнта аб'ёму беларускага знешняга гандлю. У сваю чаргу Беларусь уваходзіць у шасцёрку буйнейшых гандлёвых партнёраў Расіі.

МЗС Беларусі адзначае, што інтэнсіўны беларуска-расійскі дыялог на вышэйшым і высокім узроўнях даў магчымасць выйсці на прынцыповыя дамоўленасці ў розных сферах двухбаковага ўзаемадзеяння: прамысловасці, энергетыцы, фінансах, навуцы і тэхніцы, а таксама ваенным і ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве. У практычную плоскасць перайшла рэалізацыя буйных інтэграцыйных прамысловых праектаў, мэта якіх - выпуск высокатэхналагічнай канкурэнтаздольнай прадукцыі на базе аб'яднання патэнцыялаў дзвюх краін у такіх ключавых сферах, як аўтамабілебудаванне, электроніка, хімічная прамысловасць. Прадоўжылася рэалізацыя сумеснага з карпарацыяй "Расатам" праекта па будаўніцтве Беларускай АЭС.

Як адзначаецца ў аглядзе, традыцыйна цесная каардынацыя дзеянняў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі на сусветнай арэне садзейнічала ўмацаванню міжнародных пазіцый дзвюх краін. Асноўныя напрамкі гэтага ўзаемадзеяння на перспектыву былі замацаваны ў чарговай Праграме ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў - удзельніц дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2014-2015 гады. "Саюзны праект Беларусі і Расіі прадоўжыў выступаць лакаматывам міждзяржаўнай інтэграцыі на прасторы СНД", - гаворыцца ў аглядзе.

Беларусь у 2013 годзе прадоўжыла актыўны ўдзел у развіцці еўразійскага інтэграцыйнага праекта, нарошчвала ўзаемадзеянне з дзяржавамі - членамі МС/АЭП, Еўразійскай эканамічнай камісіяй. Праводзілася сістэмная работа па збліжэнні пазіцый Беларусі, Расіі і Казахстана, падрыхтоўцы і ўзгадненні праекта Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Як адзначае МЗС Беларусі, па выніках трох пасяджэнняў Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, пасяджэння Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў урадаў, 12 пасяджэнняў Савета ЕЭК было прынята больш як 140 рашэнняў у сферы тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання, стандартызацыі, тэхнічнага рэгулявання, прамысловай і аграпрамысловай палітыкі, фарміравання адзіных правіл канкурэнцыі, ажыццяўлення дзяржзакупак, супрацоўніцтва ў сферы транспарту, энергетыкі, інфармацыйнага ўзаемадзеяння. Ажыццяўлялася кадыфікацыя дагаворна-прававой базы МС/АЭП, вялася работа па паэтапным устараненні бар'ераў для забеспячэння свабоды руху тавараў, паслуг, капіталу і рабочай сілы. Зацверджана дарожная карта па далучэнні Арменіі да МС/АЭП, прадоўжана работа па дарожнай карце далучэння да Мытнага саюза Кыргызстана, а таксама падрыхтоўка шэрага пагадненняў аб свабодным гандлі.

"Пры безумоўным уліку інтарэсаў Беларусі па выніках года былі створаны дадатковыя ўмовы для росту тавараабароту паміж трыма краінамі - заснавальніцамі МС/АЭП, фарміравання роўных умоў канкурэнцыі і забеспячэння неабходнага ўзроўню тарыфнай абароны агульнага рынку, а таксама развіцця прамысловай кааперацыі", - гаворыцца ў аглядзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі