23 красавіка, Масква /БЕЛТА - ІТАР-ТАСС/. Расія, Беларусь і Казахстан дамовіліся аб стварэнні адзінай навігацыйнай прасторы. Аб гэтым заявіў кіраўнік адміністрацыі Крамля Сяргей Іваноў на форуме "Навітэх-2014".
"Сярод нашых прыярытэтаў - стварэнне адзінай навігацыйнай прасторы Расіі, Казахстана і Беларусі. Адпаведныя дамоўленасці, пісьмовыя дамоўленасці, ужо дасягнуты", - падкрэсліў ён.
Сяргей Іваноў таксама паведаміў, што наземны вымяральны сегмент ГЛАНАСС за мяжой у перспектыве будзе ўключаць 50 станцый у 36 краінах.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|