Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Чэр 2014

"Расатам" мае намер захаваць долю беларускага ўдзелу ў будаўніцтве АЭС на максімальна магчымым узроўні

10 чэрвеня, Масква /Кар. БЕЛТА/. У рэалізацыі праекта будаўніцтва БелАЭС "Расатам" працуе ў вельмі цеснай кааперацыі з беларускімі партнёрамі і будзе старацца ў далейшым захоўваць долю беларускага ўдзелу на максімальным узроўні. Аб гэтым заявіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў у час форуму "Атамэкспа-2014" у Маскве, намеснік генеральнага дырэктара па развіцці і міжнародным бізнесе "Расатама" Кірыл Камароў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"БелАЭС будуецца ў вельмі цесным партнёрскім супрацоўніцтве з Беларуссю. Усіх сваіх падрадчыкаў мы выбіраем на конкурсах і абавязкова пры гэтым улічваем меркаванне беларускага заказчыка. Каля 80 працэнтаў работ, якія цяпер вядуцца на будпляцоўцы, выконваецца беларускімі будаўнічымі кампаніямі. Гэта вельмі высокі паказчык для краіны, якая ўпершыню будуе АЭС. Калі пачнуцца пастаўкі абсталявання, то, безумоўна, гэты працэнт знізіцца. Але "Расатам" уважліва вывучае інфармацыю аб тым, якія магчымасці ёсць у беларускіх прадпрыемстваў, каб прыняць удзел у рэалізацыі гэтага праекта. Мы будзем старацца рабіць долю беларускіх паставак максімальнай", - падкрэсліў Кірыл Камароў.

Паводле яго ацэнкі, атамная станцыя ў Астраўцы "будуецца сапраўды паспяхова".

Што датычыцца перспектыў развіцця атамнага энергабудавання ў рэгіёне ў цэлым, то, на думку Кірыла Камарова, тут відавочна ёсць месца як мінімум для некалькіх атамных станцый. "У рэгіёне ёсць патрэбнасць у электраэнергіі, у тым ліку выпрацаванай на АЭС. Але ключавым момантам з'яўляецца тое, хто рэальна гатовы ажыццяўляць праект будаўніцтва, а хто пакуль заяўляе сваю рашучасць толькі на паперы. Па Балтыйскай АЭС мы крыху прыпынілі будаўнічыя работы, але не адмовіліся ад збудавання станцыі і прадаўжаем вырабляць для яе абсталяванне. Што датычыцца АЭС у Польшчы і Літве, то пакуль гэтыя праекты застаюцца дэкларацыяй, нічога рэальнага ў сувязі з гэтым мы пакуль не бачым", - адзначыў намеснік генеральнага дырэктара па развіцці і міжнародным бізнесе "Расатама".

VI Міжнародны форум "Атамэкспа-2014" праходзіць у Гасціным двары ў Маскве 9-11 чэрвеня. Беларускае тэлеграфнае агенцтва выступае інфармацыйным партнёрам "Атамэкспа-2014".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі