Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Чэр 2014

Іракскі бок прапануе наладзіць прамыя авіязносіны паміж Мінскам і Багдадам

4 чэрвеня, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. Іракскі бок прапануе наладзіць прамыя авіязносіны паміж Мінскам і Багдадам. Адпаведную прапанову агучыў старшыня Федэрацыі гандлёвых палат Ірака Джафар Расул Джафар аль-Хамадані на сустрэчы з кіраўніцтвам Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, паведамілі БЕЛТА ў БелГПП.

Цяпер прамыя авіязносіны Беларусі з Іракам адсутнічаюць. Прадстаўнікі Ірака лічаць, што неабходна развіваць прамыя авіязносіны паміж дзвюма краінамі, у прыватнасці паміж Мінскам і Багдадам. Гэта дасць магчымасць больш актыўна супрацоўнічаць у сферы бізнесу.

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў адзначыў, што бакам трэба прапрацаваць, наколькі рэйс будзе запатрабаваны. Кіраўнік БелГПП нагадаў, што ў палаты ёсць такі станоўчы прыклад. Так, сумесна з партнёрамі з Сербіі ў палаце прынялі рашэнне арганізаваць авіязносіны Мінск - Бялград і выступілі ініцыятарамі гэтай ідэі. Цяпер авіязносіны паміж сталіцамі наладжаны і станоўча ўплываюць на дзелавыя сувязі дзвюх краін.

Таксама ў час сустрэчы бакі разгледзелі пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Іракам. Удзельнікі перагавораў абмеркавалі падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве паміж БелГПП і Федэрацыяй гандлёвых палат Ірака і стварэнне Беларуска-іракскага дзелавога савета, а таксама магчымасць арганізацыі візіту беларускіх дзелавых колаў у Багдад у час правядзення ў гэтым горадзе пасяджэння Беларуска-іракскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

У сустрэчы прыняў удзел пасол Ірака ў Беларусі Хайдар Хадзі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс