Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Кст 2014

Работы па другім энергаблоку БелАЭС ідуць з апярэджаннем 8-10 месяцаў

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работы па другім энергаблоку БелАЭС ідуць з апярэджаннем 8-10 месяцаў. Аб гэтым сёння паведаміў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Першы энергаблок павінен быць уведзены ў эксплуатацыю да канца 2018 года, другі - да 1 ліпеня 2020 года. "Работы па першым блоку ідуць у поўнай адпаведнасці з графікам, па другім, там, дзе дазволена, не на шкоду якасці, ідуць з апярэджаннем 8-10 месяцаў", - праінфармаваў Уладзімір Сямашка.

Як адзначыў першы віцэ-прэм'ер, на БелАЭС будуць самыя сучасныя і надзейныя блокі з усёй сістэмай пасіўных і актыўных элементаў абароны. Такія працуюць у Кітаі, і за тры гады не было ніводнай адмовы.

Да моманту пуску першага энергаблока прадугледжваецца выканаць значныя работы па будаўніцтве лініі электраперадач, а таксама па будаўніцтве і рэканструкцыі электрападстанцый.

Беларуская атамная электрастанцыя будуецца каля Астраўца па праекце "АЭС-2006", распрацоўшчык якога - ААТ "Санкт-Пецярбургскі навукова-даследчы і праектна-канструктарскі інстытут "Атамэнергапраект". БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. Генеральным праекціроўшчыкам і генеральным падрадчыкам з'яўляецца аб'яднаная расійская кампанія ААТ "НІАЭП" - ЗАТ "АБЭ". У адпаведнасці з генеральным кантрактам на будаўніцтва станцыі першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі - у 2020 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі