Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Крс 2014

Работы на другім блоку БелАЭС вядуцца з апярэджаннем графіка на 6-8 месяцаў

1 красавіка, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Работы на другім блоку Беларускай АЭС вядуцца з апярэджаннем графіка на 6-8 месяцаў. Аб гэтым сёння паведаміў галоўны інжынер прадстаўніцтва ААТ "НІАЭП" Юрый Нярэцін на канферэнцыі пастаўшчыкоў "Атамэкс-Беларусь", якая адкрылася ў ходзе VI Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "Атамэкспа-Беларусь 2014", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па першым блоку мы ідзём у графіку нашых работ, па другім - апярэджваем яго, паводле розных ацэнак, ад 6 да 8 месяцаў", - сказаў спецыяліст. Што датычыцца другога блока, ён растлумачыў, што размова ідзе аб падрыхтоўцы катлавана ў адпаведнасці з праектам, падрыхтоўцы бетонных збудаванняў пад асноўныя будынкі. У цэлым ён адзначыў, што апярэджанне графіка можа ў далейшым паўплываць на больш ранні ўвод у строй аб'екта.

Юрый Нярэцін канстатаваў, што ў асноўным падрыхтоўчы перыяд на пляцоўцы БелАЭС завершаны, падрыхтаваны аб'екты інфраструктуры. "Цяпер вядзецца даўкамплектаванне абсталявання, пусканаладачныя работы на асобных сістэмах", - дадаў ён. Паводле яго інфармацыі, з лістапада мінулага года і да сённяшняга дня ў фундаменты будынкаў і збудаванняў АЭС укладзена амаль 50 тыс. куб.м бетону. Адначасова вядуцца работы па арміраванні фундаментаў другога блока.

У лістападзе 2013 года на Астравецкай пляцоўцы пачалі работы па бетанаванні фундаментаў аб'ектаў першага энергаблока Беларускай АЭС. БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. Для яе будаўніцтва выбраны праект "АЭС-2006", які цалкам адпавядае міжнародным нормам і рэкамендацыям МАГАТЭ. Генеральным праекціроўшчыкам і генеральным падрадчыкам з'яўляецца аб'яднаная расійская кампанія ААТ "НІАЭП" - ЗАТ "Атамбудэкспарт". Тэрміны рэалізацыі праекта адлюстраваны ў генеральным кантракце, які прадугледжвае ўвод у прамысловую эксплуатацыю першага блока атамнай станцыі ў лістападзе 2018 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі