15 мая, Беласток /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Другі форум гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Польшчы праходзіць у Беластоку 15-16 мая, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Беларускі і польскі бакі абмяркоўваюць пытанні эканамічнага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў сферах жыллёва-камунальнай гаспадаркі, транспарту. Тэмамі разгляду для перспектыўнага супрацоўніцтва з'яўляюцца таксама культура, спорт, турызм.
У складзе беларускай дэлегацыі - кіраўнікі і прадстаўнікі 19 пародненых гарадоў Беларусі. Узначальвае яе член Савета Рэспублікі, старшыня Беларускай грамадскай арганізацыі "Пародненыя гарады" Барыс Батура.
Усяго 28 беларускіх гарадоў маюць пабрацімскія сувязі з 40 польскімі гарадамі.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|